Чаму вадзіцелі замінаюць адзін аднаму?

Няўважлівасць, легкадумнасць, ігнараванне правіл дарожнага руху і празмерная самаўпэўненасць асобных вадзіцеляў, веласіпедыстаў, пасажыраў і пешаходаў становяцца прычынай большасці трагедый на дарогах. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ўспрыманне іншых удзельнікаў дарожнага руху ў якасці партнёраў, а не канкурэнтаў ці перашкод – адзін з асноўных фактараў бяспекі дарожнага руху.
Правільныя дзеянні вадзіцеляў падпарадкаваны папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў. Практыкай выпрацаваны асноўныя нормы і правілы этыкі паводзін вадзіцеляў. Рабіце такія ўчынкі, каб вашы дзеянні былі зразумелымі іншым удзельнікам дарожнага руху, не адказвайце ўзаемнасцю на недысцыплінаванасць і агрэсію. Паркуйце транспартны сродак так, каб ён не замінаў руху пешаходаў і выезду іншых машын. Неабходна саступаць дарогу пешаходам у месцах, дзе яны маюць пераважнае права, жэстам запрашайце іх прайсці, калі яны сумняваюцца. У цёмны час сутак не сляпіце дальнім святлом фар іншых вадзіцеляў, памятайце пра неабходнасць своечасова ўключаць указальнікі паваротаў. Дзверцы аўтамабіляў адкрывайце толькі тады, калі папярэдне праз люстэрка задняга агляду пераканаліся, што гэта бяспечна для іншых.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з павагай адносіцца адзін да аднаго, быць адказнымі і дысцыплінаванымі.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *