Свята пачакае. Пажарны-выратавальнік Генадзій Чаранкевіч у жніво бярэ ў рукі штурвал камбайна

Ён вельмі сціплы, і пра сябе, і пра тое, што за плячыма ўжо звыш 200 патушаных пажараў, камандзір аддзялення ПАВП №11  у аграгарадку Ліпск старшы прапаршчык унутранай службы Генадзій Чаранкевіч гаварыць не любіць. Проста працуе, змена за зменай выконвае свой прафесійны абавязак. І робіць гэта  выдатна вось ужо больш за 20 гадоў. Яго партрэт занесены на раённую Галерэю славы.
А ў жніўныя гарачыя будні, на якія прыпадае прафесійнае свята – Дзень пажарнай службы, – спецтэхніку Генадзій Іосіфавіч мяняе на таксама звыклы яму КЗС-1218 і шчыруе на хлебных палетках КСУП «Ліпнянка». Сёлета ў камбайнера Генадзія Чаранкевіча чацвёрты ўборачны сезон. Да зямлі, прызнаецца, асобая любоў, нездарма мае дыплом агранома:
– А справу камбайнера лічу асаблівай. Нават за тое, што з кабіны КЗСа адкрываюцца неверагодныя краявіды нашай малой радзімы. Такія пейзажы натхняюць на працу. А з кожным намалочаным бункерам мы павялічваем хлебны скарб Ляхавіччыны.
Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *