Каб у грыпу не выраслі крылы. Меры перасцярогі для крылатага пагалоўя

Выкарыстана ілюстрацыя

Па інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, пагоршылася эпізаатычная сітуацыя па захворванні грыпам птушак у краінах – гандлёвых партнёрах рэспублікі. Так, у Расійскай Федэрацыі з 7 па 19 ліпеня зарэгістравана 16 ачагоў высокапатагеннага грыпу птушак. Захворванне выяўлена на тэрыторыі Курскай, Пензенскай і Самарскай абласцей.
Улічваючы міграцыю дзікіх пералётных птушак, ёсць рызыка заражэння птушкі ў асабістых падвор’ях грамадзян.
Асноўным метадам прафілактыкі заносу  віруса з’яўляецца выключэнне кантактаў свойскай птушкі з дзікімі пералётнымі і прадуктамі іх жыццядзейнасці. Для гэтага, у першую чаргу, неабходна забяспечыць бязвыгульнае ўтрыманне свойскай птушкі.
Гаспадары павінны штодзень сачыць за станам здароўя птушкі. У выпадку масавага захворвання ці падзяжу на падвор’і ці выяўленні месцаў падзяжу дзікіх птушак неабходна неадкладна паведаміць на гарачую лінію дзяржаўнай ветэрынарнай службы раёна па тэл. 2-13-49 (Ляхавіцкая райветстанцыя), 4-52-47 (Жарабковіцкая ўчастковая ветэрынарная лячэбніца), 3-25-39 (Востраўская УВЛ), 5-61-54 (Ліпская УВЛ).

ФАКТ

Высокапатагенны грып птушак –асабліва небяспечная хвароба, якая можа прывесці да масавага падзяжу.
Заражаныя кармы і вада – асноўны механізм перадачы інфекцыі.

Уладзімір ГАРАХОВІЧ,
галоўны ветэрынарны ўрач раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *