Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык працаваў у выбарчай акрузе.  Дакладней, у вёсцы  Тухавічы і ў аграгарадку Востраў

24  ліпеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык працаваў у выбарчай акрузе.  Дакладней, у вёсцы  Тухавічы і ў аграгарадку Востраў. У Тухавічах адбылася прамая тэлефонная лінія і  прыём грамадзян, у Востраве – прыём па асабістых пытаннях. Разам з дэпутатам Парламента працаваў і старшыня  раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса. Такія сумесныя дзеянні ўжо сталі добрай традыцыяй. Пытанні, якія ўздымалі мясцовыя жыхары і грамадзяне, якія прыйшлі на прыём, датычылі медрэабілітацыі, зручнасці транспартных зносін, падтаплення ўчасткаў, кошту звадкаванага газу, стану некаторых вуліц, гучала  пенсійная тэма, экалагічная.

Леанід Цупрык пабываў на торфабрыкетным заводзе “Ляхавіцкі”, у Востраўскай і Тухавіцкай СШ.   На маршруце дэпутата сярод аб’ектаў сацыяльнага прызначэння  былі і   тутэйшыя вясковыя  магазіны. Леаніда Цупрыка цікавіў асартымент прадукцыі, культура абслугоўвання насельніцтва. Пагаварыў дэпутат з людзьмі,  уважліва выслухаў пра хвалюючыя іх праблемы.

Большасць узнятых вяскоўцамі пытанняў, падкрэсліў  вынікі прыёму дэпутат парламента, добра вядомы раённай уладзе, яна  працуе   над іх вырашэннем, адшукваюцца неабходныя  сродкі.

У гэты ж день па пытаннях тэмы дня  ішла размова старшыні райвыканкама  Аляксандра Камінскага і члена парламента Леаніда Цупрыка.

One thought on “Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Леанід Цупрык працаваў у выбарчай акрузе.  Дакладней, у вёсцы  Тухавічы і ў аграгарадку Востраў

  • 02/08/2018 в 10:10
    Permalink

    Наглядны прыклад нераўнадушных адносін да праблем выбаршчыкаў. Людзі давяраюць Цупрыку, паважаюць. Мая суседка ўважліва чытае ў газеце пра кожны яго прыём і расказвае пра гэта сваім сяброўкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *