Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны
РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса ( незаконнае захоўванне наркатычных сродкаў) у адносінах мужчыны 1975 г.н. Жыхар раёна раніцай 16 ліпеня знаходзіўся ў Ляхавічах на вуліцы Будаўнікоў і меў пры сабе асабліва небяспечны наркатычны сродак – нявысушаную макавую саломку масай 394 грама.
Абвінавачаны заключаны пад варту. Яму пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі.
За пагрозу – адказнасць
Ляхавічанін 1952 г.н. у стане алкагольнага ап’янення пагражаў незнаёмай жанчыне – гаспадыне прыватнага дома – забойствам, для запалохвання выкарыстоўваў кухонны нож. РАСК узбудзіў крымінальную справу па арт. 186 Крымінальнага кодэкса, санкцыя якога прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да двух гадоў.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.