Рады бачыць і без візы

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 ліпеня ўказы № 295 і № 292, якімі тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічваецца да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і далейшага выезду праз Дзяржаўную граніцу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, а таксама ўстанаўліваецца бязвізавы ўезд у Беларусь для замежных турыстаў з 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года па акрэдытацыйных картках або білетах на спартыўныя спаборніцтвы II Еўрапейскіх гульняў.

Беларусь становіцца ўсё больш зручнай пляцоўкай для правядзення міжнародных форумаў і мерапрыемстваў, у тым ліку і дзякуючы прынятым на дзяржаўным узроўні мерам па бязвізавым наведванні краіны. Гэта адзначыў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка ў прэс-цэнтры БЕЛТА на брыфінгу па тэме павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання для іншаземцаў у Беларусі.  Паводле яго слоў, пашырэнне бязвізавага тэрміну знаходжання іншаземцаў да 30 дзён стварае базавыя перадумовы для актыўнага развіцця турыстычнай галіны.

Ігар Фісенка адзначыў, што за апошнія тры гады ў Беларусі адбыліся значныя змены адносна ўрэгулявання ўезду іншаземцаў. Першапачаткова Кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб бязвізавым уездзе замежных грамадзян у нацпарк «Белавежская пушча» да 3 дзён, а таксама аб бязвізавым уездзе на тэрмін да 30 дзён грамадзянам Катара, ААЭ. Пры наведванні Аўгустоўскага канала бязвізавы рэжым дзейнічаў 5 дзён (у снежні 2017 года тэрмін знаходжання на гэтых тэрыторыях быў павялічаны да 10 дзён). Для грамадзян 80 дзяржаў, якія прыбываюць у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, бязвіз складаў 5 дзён.

Пасажырапаток праз аэрапорт толькі ў 2017 годзе павялі-чыўся на 20 працэнтаў, колькасць авіяпасажыраў упершыню перасягнула 4 мільёны чалавек. У бягучым годзе таксама назіраецца рост пасажырапатоку.
Прадстаўнік МЗС адзначыў важнасць таго, што пытанням развіцця турызму, у тым ліку і бязвізавага, самую пільную ўвагу ўдзяляе Прэзідэнт. «Прыняты ўказ аб павелічэнні бязвізавага тэрміну знаходжання замежных грамадзян да 30 дзён самым пазітыўным чынам паўплывае на пашырэнне экспартных турыстычных паслуг», – сказаў начальнік галоўнага консульскага ўпраў-лення. Ён упэўнены, што новаўвядзенні будуць садзей- нічаць таму, каб яшчэ больш іншаземцаў наведвалі бела-рускія санаторыі, а таксама праходзілі аздараўленне ў Беларусі.
Дзякуючы павелічэнню бязвізу Міністэрства аховы здароўя разлічвае на 20 працэнтаў нарасціць экспарт медпаслуг і зарабіць на ім каля 40 мільёнаў долараў.
Дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Андрэй Молчан звярнуў увагу, што падаўжэнне тэрміну бязвізавага знаходжання запатрабуе абнаўлення турыстычнай інфраструктуры і падрыхтоўкі кадраў з веданнем замежных моў. Калі раней асноўны турпаток прыпадаў на прадстаўнікоў Расіі і краін СНД, то цяпер больш увагі трэба ўдзяліць рабоце з турыстамі з далёкага замежжа. У першую чаргу размова ідзе аб тым, каб большая колькасць прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі валодала англійскай, французскай, кітайскай мовамі. Гасцініцам, санаторыям і аграсядзібам трэба забяспечыць магчымасць разліку праз міжнародныя сістэмы плацяжоў. Зразумела, размова ідзе і аб павышэнні якасці і культуры абслугоўвання.
МУС ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі дзяржорганамі падрыхтавала законапраект, у адпаведнасці з якім прадугле-джваецца павелічэнне тэрміну знаходжання замежных грамадзян без рэгістрацыі ў аддзелах унутраных спраў да 10 дзён (сёння – да пяці дзён). Акрамя таго, іншаземцы, якія будуць пражываць у гасцініцах, санаторыях, аграсядзібах, будуць вызвалены ад рэгістрацыі на ўвесь перыяд пражывання ў гэтых аб’ектах.
МУС працягвае працаваць над арганізацыяй рэгістрацыі іншаземцаў праз інтэрнэт. У Міністэрстве ўнутраных спраў чакаюць, што новыя патрабаванні да рэгістрацыі ўступяць у сілу ў 2019 годзе да пачатку II Еўрапейскіх гульняў, каб для іх гасцей былі ўжо больш ліберальныя правілы.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *