Факт-экспрэс-навіны

З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны: за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў падатковых органаў — намеснік начальніка аддзела інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Валянціна ВАРАНЧАК; за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі раёна і ў сувязі з прафесійным святам — Днём кааперацыі — пекар   4-га разрада філіяла «Кааппрам» Ляхавіцкага райпо Ганна ЗУБІК.

Падзячныя пісьмы райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, дасягнутыя высокія вынікі ў службовай дзейнасці ўручаны начальніку ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых ці ўзятых пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі РАУС маёру міліцыі Аляксандру КЕНДЫШУ, міліцыянеру-дзяжурнаму ІЧУ прапаршчыку міліцыі Аляксандру ЛЕШУКУ.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у якаснае выкананне дзяржаўнага бюджэту і ў сувязі з прафесійным святам — Днём работнікаў падатковых органаў — адрасавана намесніку начальніка ад-дзела інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне Валянціне ПРЫХАЧ.

  • НАЗНАЧЭННІ. Прыступіў да работы новы кіраўнік аддзела адукацыі райвыканкама. На гэту пасаду назначаны Леанід Іосіфавіч КАЛБАСА, які раней працаваў дырэктарам ДУА «Гімназія г. Ляхавічы».
  • ЗВАНОК НА ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ «ЛВ». На «гарачую лінію» рэдакцыі звярнулася ляхавічанка Надзея Сяргеева, якая яшчэ раз закранула праблему, што хвалюе многіх: не ўсе гаспадары прыватных дамоў захоўваюць правілы ўтрымання дамашніх жывёл, сабакі безнаглядна бегаюць па вуліцы, часам кідаюцца на прахожых. Гэты зварот быў пераадрасаваны для прыняцця мер у райаддзел міліцыі. Як паведаміў начальнік РАУС Аляксандр Ермакоў, па звароце праведзена праверка, на гаспадыню, якая парушала правілы ўтрымання сабак, складзены пратакол і накіраваны на адміністрацыйную камісію пры райвыканкаме.
  • НАТАРЫУСА ВЫКЛІКАЛІ? Як паведаміла загадчыца дзяржнатканторы Іна Шабацько, у ліпені плануюцца выезды натарыуса ў наступныя аграгарадкі: 13 — Нача, 18 -— Русінавічы, 20 — Дарава, 25 — Навасёлкі, 27 — Ліпск. Заяўкі на выезд прымаюцца старшынямі сельвыканкамаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *