Які падман алкагольны дурман…

Нарколагі сцвярджаюць, што няма алкагалізму віннага, гарэлачнага, самагоннага, каньячнага, ёсць проста алкагалізм — хвароба, выкліканая злоўжываннем усяго, што ўтрымлівае градус, у тым ліку і піва. Яно, дарэчы, лічыцца класічным «стартавым напіткам», з якога пачынаюць многія алкаголікі. Людзі звычайна не вераць, што прыхільнасць да піва можа давесці да залежнасці.

Тым не менш, паўлітровая бутэлька пеннага 5-ці працэнтнага алкаголю — гэта ўжо 50 грамаў гарэлкі, а 9-працэнтнага — прыраўноўваецца да 100 грамаў «белай». Мужчыны, жанчыны, пенсіянеры, маладыя маці, людзі ў росквіце сіл, з адказнымі пасадамі і добрай адукацыяй — алкаголь не шкадуе нікога. У яго сеткі трапляюць не толькі дарослыя, але і падлеткі, нават дзеці. На ўліку ў наркалагічным кабінеце райбальніцы зараз знаходзіцца 16 падлеткаў.

Як расказаў урач-нарколаг Леанід Лапіч, кожны з пастаўленых на ўлік быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас распіцця спіртнога ў грамадскіх месцах ці за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў у стане «пад градусам». Калі падлетак затрымліваецца ў стане алкагольнага ап’янення не першы раз, трапляе на ўлік да нарколага як асоба, рэгулярна ўжываючая спіртное. У далейшым гэта  акалічнасць можа сказацца не лепшым чынам пры атрыманні вадзіцельскага пасведчання, паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы сілавых структур, МНС і г.д. Але самае галоўнае, што з падлеткавага  алкагалізму пачынаецца дэградацыя асобы.

На жаль, не зарэгістравана ніводнага факта, каб за дапамогай да нарколага звярнуліся бацькі ці родныя падлетка. Хаця менавіта дарослыя першымі павінны біць трывогу, калі западозрылі, што з падлеткам нешта не так, а яго паводзіны і знешні выгляд не зусім адэкватныя. «Бацькі абавязаны занепакоіцца, калі заўважаюць, што іх сын ці дачка сталі больш агрэсіўнымі, нервовымі, неадэкватна рэагуюць на стандартныя сітуацыі, на заўвагі і просьбы, з дому знікаюць грошы і рэчы. Часта дзеці  не расказваюць, дзе бавяць час, падманваюць.

А калі пачулі алкагольны «водар», нават не думайце — спяшайцеся за дапамогай да ўрача. Не спадзявайцеся на тое, што гэта было ўпершыню і аднойчы, — гаворыць Леанід Лапіч і дадае: — Падлетак значна хутчэй, чым дарослы, становіцца залежным ад алкаголю». 40 працэнтаў тых, хто ў падлеткавым узросце трапіў на ўлік да нарколага, у дарослым будучым пяройдзе ў катэгорыю хворых з дыягназам «сіндром залежнасці ад алкаголю».

Праблема падлеткавага алкагалізму вымушае біць трывогу не толькі бацькоў, педагогаў, медыкаў, але і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Большасць злачынстваў непаўналетнія здзяйсняюць п’янымі.

І гэта якраз тая сітуацыя, калі бяду лягчэй папярэдзіць, чым потым змагацца з яе наступствамі. Прафілактыка — аснова асноў у барацьбе з п’янствам. Неабходна даць падлеткам магчымасць паглядзець на сябе іншымі вачыма. І зрабіць правільныя высновы. Ды і бацькам варта больш актыўна ўдзельнічаць у выхаванні ўласных дзяцей, не перакладваючы клопат пра іх на настаўнікаў і міліцыянераў. Вельмі важны і паказальны — уласны прыклад. Большасць падапечных інспекцыі па справах непаўналетніх расце ў неўладкаваных сем’ях, дзе п’янства бацькоў — звычайная з’ява. Сваю негатыўную ролю адыгрываюць і вулічныя кампаніі, дзе алкаголь і цыгарэты лічацца сімвалам «круцізны». Часта падлеткі не могуць сказаць «не» ў адказ на прапанову сяброў выпіць.

Адказнасць непаўналетніх за п’янства наступае з 16 гадоў. Да гэтага ўзросту за падлетка адказваюць бацькі. Таму пратакол складаецца на іх, а інфармацыя аб інцыдэнце трапляе на работу. Па словах старшага інспектара інс-пекцыі па справах  непаўналетніх РАУС Дзмітрыя Дыдышкі, з пачатку года ў Ляхавіцкім раёне 8 нецвярозых падлеткаў прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, складзена 8 пратаколаў на дарослых за спойванне непаўналетніх. Двойчы на працягу дня юная і нецвярозая аматарка прыгод з Навасёлак «запеленгоўвалася» міліцыяй. Аднак, гэта яе не спыніла ад супрацьпраўных дзеянняў — яна ўкрала мабільны тэлефон, дарэчы, у сваіх нядаўніх дарослых сабутэльнікаў, якія потым заплацілі штраф за спойванне непаўналетняй. А справа ў дачыненні дзяўчыны перададзена ў суд.

Сёлета 9 чэрвеня, калі ў школах праходзілі выпускныя балі, у магазінах усіх форм уласнасці рашэннем райвыканкама быў забаронены продаж спіртнога. Таму  на вуліцах горада п’яных не было. А вось у мінулыя гады падчас развітальнага балю не вельмі прыемна было назіраць за, напрыклад, не зусім цвярозымі дзяўчатамі, якім не давала роўна ісці выпітае віно ці гарэлка.

Яшчэ некалькі гадоў таму нярэдка і ў гарадскіх парках, і на стадыёне, і проста на лавачках каля пад’ездаў дамоў падлеткі бавілі вольны час у кампаніі з півам, віном і гарэлкай. Аднак пасля таго, як у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях былі ўнесены змяненні і  пакаранне за распіццё спіртнога ў грамадскіх месцах стала больш жорсткім, такую карціну на вуліцы амаль што не ўбачыш. На памяць прыходзіць выпадак, калі ў рэанімацыйнае аддзяленне райбальніцы трапілі два 4-класнікі, якія дома знайшлі і выпілі бутэльку шампанскага…

Сёлета пасля таго, як бацькі падчас гулянкі «пачаставалі» гарэлкай свайго непаўналетняга сына, яго жыццё ў бальніцы выратоўвалі медыкі…

Што вы робіце, дарослыя? Уласнымі рукамі штурхаеце малады арганізм у алкагольны палон. Варта сто разоў падумаць, перш чым прапанаваць свайму дзіцяці выпіць крышачку шампанскага за маму і тату. Што далей? Далей пойдзе віно на дні нараджэння сына ці дачкі, на якія запрошаны аднакласнікі. А потым, не выключана, ужо самі вялікаўзроставыя дзеткі будуць сілай патрабаваць у сваіх старых і нямоглых бацькоў грошы з пенсіі на выпіўку і разгульнае жыццё. Вам   падабаецца такі расклад? Наўрад ці. Дайце сваім дзецям зразумець гэта ўжо сёння.

Галіна КАНЬКО

19 thoughts on “Які падман алкагольны дурман…

  • 11/07/2012 в 10:14
    Permalink

    Цитирую «Што вы робіце, дарослыя? Уласнымі рукамі штурхаеце малады арганізм у алкагольны палон.»))
    Рынок алкогольной продукции в Беларуси перенасыщен. Спиртное от производителей льется буквально как из ведра, увеличиваются объемы продаж спиртного.»В январе-мае 2012 года в Минске продали алкогольных напитков на 1,4 трлн рублей, или 90,1% к уровню января-мая 2011 года. При этом реализация водки объектами розничной сети увеличилась на 3,6%, пива – на 4,8%, игристых вин – на 13,5%.».
    Ну и хто каго штурхае? Государство увеличивает производство, а вы типа))) учителя и родители боритесь))))) Силы не равны(

  • 11/07/2012 в 11:07
    Permalink

    Паважаны Собаль! Зыходзячы з Вашага меркавання, варта было б забараніць продаж каўбасных вырабаў, чыпсаў, газіраваных напіткаў. Яны таксама садзейнічаюць развіццю розных хвароб, у тым ліку парушэнне абмену рэчываў,страўнікава-кішэчнага тракту, атлусценню і інш. Кожны выбірае для сябе, але ніхто не аспрэчыць той факт, што ў выхаванні асобы галоўную ролю адыгрываюць , менавіта, бацькі! І ў большай ступені — менавіта ўласным прыкладам. Вы не згодны?

  • 11/07/2012 в 11:34
    Permalink

    Цитата «Кожны выбірае для сябе»)
    Ну, добра, няхай бацькi будуць ў большай ступені, а дзяржава трошачкi у меншай. Але не на многа)))))
    Походу) меня терзают смутные сомнения… Вы так же относитесь хорошо к водке как и к выше перечисленным продуктам? И в следующий раз озвучите фразу типа) в «небольших количествах алкоголь приносит также социальную и психологическую пользу. … Общение с друзьями за бокалом становится более приятным. После рюмки водки или коньяка возможно усиление сексуального желания» (с) ))))))
    Вопрос к создателям сайта. Почему отсутствуют автоматическое выделения цитат из текста и смайлики?

  • 11/07/2012 в 12:33
    Permalink

    Паважаны Собаль! Хачу Вас супакоіць, што да спіртных напояў рэдакцыя газеты адносіцца адмоўна. Мы за здоровы лад жыцця! А што датычыцца сяброў, то з сапраўднымі сябрамі цікава і ўтульна без градуснага суправаджэння. Калі гаварыць пра псіхалагічную рэлаксацыю, то яе можна атрымаць, выпіўшы кубачак духмянага чаю, напрыклад, з мятай, паслухаць любімыя мелодыі і патэлефанаваць блізкаму чалавеку. Увогуле, спосабаў шмат- было б толькі жаданне!

  • 11/07/2012 в 14:31
    Permalink

    Цитата » што да спіртных напояў рэдакцыя газеты адносіцца адмоўна»
    Уважаемая редакция, не представляете, как я за Вас рада)
    Цитата «А што датычыцца сяброў»
    А пра сяброу, я у Вас I не пытала.) Бо, маю на гэта свой погляд, якi да смешнага падобны на Ваш)

  • 11/07/2012 в 14:35
    Permalink

    Модернизируйте сайт, пожалуйста)

  • 11/07/2012 в 14:45
    Permalink

    Унясіце, калі ласка, канкрэтныя прапановы, а мы іх разгледзім.

  • 11/07/2012 в 15:08
    Permalink

    Можно просто «нарастить» функционал сайта не меняя всё остальное. Ну, вот где я могу зарегистрироваться? Куда поместить мою любимую аватарку? И на конец, мне надоело от руки)) цитировать(. А может все это уже есть, но я не вижу? Тогда простите. И про смайлики не забудьте)

  • 11/07/2012 в 15:11
    Permalink

    Простите, а долго «разглядаць» будете? Не вечность))

  • 11/07/2012 в 16:35
    Permalink

    Газета «Ляхавіцкі веснік»- грамадска- палітычнае выданне. І тыя «інструменты», якія выкарыстоўваюцца на іншых сайтах, на гэтым проста непрымальны. Дзякуй Вам за прапановы.

  • 11/07/2012 в 18:03
    Permalink

    Тогда зачем Вашему грамацка- палитычнаму выданню в конце статьи комментарии? Только для того что б Вами восхищались. Критику не приемлете, по тону видно. Одно радует, что здоровый образ жизни ведете) Успехов)

  • 11/07/2012 в 20:09
    Permalink

    Цікава, а ў рэдакцыі ЛВ ніхто не ўжывае спіртныя напоі?)
    На вяселлях, гулянках і г.д?)

  • 12/07/2012 в 09:01
    Permalink

    Пустота комментариев иногда поражает. Зачем писать всю эту ересь, ровно так же как и данную статью? Все знают эту проблему, и по ходу даже лучше чем комментаторы и автор статьи… Ничего нового, только суета, а результат?

  • 12/07/2012 в 09:19
    Permalink

    Здравствуйте Иван и Ежик! Как же ж я Вам несказанно рада! Походу), думала что ЛВ никто не комментирует, все молча соглашаются. И таки да, спиртное у редакции под большим запретом как и аватарка и ник)))

  • 15/07/2012 в 11:42
    Permalink

    Ежык писал 12/07/2012 в 09:01:
    «Зачем писать всю эту ересь?»
    А о чем ты хотел прочитать на страницах ЛВ?? У нас городок маленький, чуть что случится — все уже знают…) По большому счету, нам и газета то не нужна)) Все же и так в курсе..) Зачем тогда писать?))
    Люди отрабатывают свой хлеб.. Есть новости — о них пишут.. Нет новостей — их делают))))))

    соболь писала 12/07/2012 в 09:19:
    «думала что ЛВ никто не комментирует, все молча соглашаются»
    Да, отчасти Вы правы.. ЛВ мало кто комментирует, потому что читать-то, по сути, здесь и нечего… Острых репортажей нет, новости «обо всем и ни о чем»… недостатков масса…. Тот же неудобный интерфейс, который и Вам не нравится))))))))
    А насчет молча соглашаются — Вы не правы..) Некоторые высказывали свои недовольства — их комментарии удалялись (Ежык и ScoRpiO не дадут соврать)))))))))

    А вообще, если Вам интересно, то скажу: в городе поговаривают, что какие-то энтузиасты делают информационно-развлекательный портал города)) Там-то точно будет возможность комментирования с ЦИТАТАМИ, АВАТАРКАМИ и СМАЙЛИКАМИ)))))))))))))))

  • 15/07/2012 в 12:38
    Permalink

    критиковать у нас все мастаки!!! А хорошее видеть не умеете!

  • 15/07/2012 в 14:35
    Permalink

    Ирэн сказаў:
    15/07/2012 у 12:38

    критиковать у нас все мастаки!!!

    — Свинья повсюду находят грязь ))…

    Че вы заладили? У этой статьи за несколько дней рекордное количество обсуждений по данному сайту, при чем не о чем. Давайте лучше спорт пообсуждаем и т.п. интересные темы. В газете есть множество других хороших статей.

  • 20/07/2012 в 15:20
    Permalink

    Да! всё-таки алкогольная тема по-прежнему будоражит умы людей. И ещё: и з статьи и комментариев понятно, что среди нас немало людей, которым не всё равно, что происходит с остальными

  • 24/07/2012 в 13:39
    Permalink

    Ирэн сказаў:
    15/07/2012 у 12:38
    «критиковать у нас все мастаки!!! »
    Ну, так восторгайтесь, но не шаблонно и общими фразами, а ярко и не похоже ни на кого. Кстати статьи некоторых авторов создается впечатление, что и 5 и 10 лет тому уже читал в ЛВ)
    Березовый_фарш сказаў:
    15/07/2012 у 11:42
    «А вообще, если Вам интересно, то скажу: в городе поговаривают, что какие-то энтузиасты делают информационно-развлекательный портал города)) Там-то точно будет возможность комментирования с ЦИТАТАМИ, АВАТАРКАМИ и СМАЙЛИКАМИ)))))))))))))))»
    В общем, я вся в нетерпении и жутком ожидании))) Скиньте ссылку)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *