Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» ў нумары ад 1 жніўня

АНОНС нумара «ЛВ» ад 1 жніўня 2018 года:

Дыстанцыя — тысяча. У Ляхавіцкім раёне ўшаноўвалі першага вадзіцеля-тысячніка. Які камбайнер ці вадзіцель на жніве не жадае стаць тысячнікам? Запаветны паказчык дасягаюць і перасягаюць працавітыя, настойлівыя, адказныя. У гарачы ўборачны час з’яўленне на рахунку хлебароба чатырохзначнай камбінацыі – падзея знакавая. І яна, дарэчы, адзнака ўсім працаўнікам, якія шчыравалі, каб хлебны каравай быў шчодрым.

На маршруце ўвагі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў вёў прыём у Ляхавіцкім раёне. Для дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Цупрыка выязны прыём грамадзян – тая форма работы ў акрузе, якая дазваляе глыбока і ўсебакова ўнікаць у актуальныя пытанні жыцця насельніцтва, працоўных калектываў, а таксама ў праблемы, што патрабуюць вырашэння.

Свет ведаў кніга адкрывае. Сёлета юбілейны ХХV Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Іванаве і будзе прысвечаны тэме малой радзімы

Ганчары злева, Ганчары cправа. Па дарозе Р-43 на ўчастку паміж Слуцкам і Івацэвічамі вас гасцінна сустрэнуць Ганчары. Выбірайце: направа – старыя, налева – новыя. Так умоўна падзяліла гэты населены пункт траса рэспубліканскага значэння. Цудоўная вёска з не менш цудоўнай назвай, што гаворыць сама за сябе. Сапраўды, мясцовыя жыхары ведаюць: яе заснавалі людзі, якія па-майстэрску валодалі ганчарнай справай, – Зіневіч і Маневіч.

Агняборцы «запалілі». У мінулую суботу Ляхавіцкі РАНС запрасіў землякоў   разам адзначыць 165-годдзе пажарнай службы

Паміж кропкамі расы. Жніво ў КСУП «Востраў-Агра». Вось ужо і жнівень, але не пакідае ўражанне, што аўсяныя палеткі працягваюць «жыць» у рэжыме чэрвеня. Працягваюць расці, налівацца і для цяперашняга часу выглядаюць «непрыстойна» зялёнымі. Гэта бадзёрасць – рэакцыя на вільготна-цёплае надвор’е апошніх тыдняў, якое змяніла папярэднюю працяглую гарачыню. Праблемная з’ява, вядомая як падгон, закранула і асобныя іншыя сельгаскультуры, аднак найбольш татальна праявіла сябе іменна на аўсах, многія гектары якіх рацыянальна ўбіраць на зернесянаж.

І яшчэ шмат цікавай, актуальнай інфармацыі. З месца падзей і з правераных крыніц. А вы падпісаліся на раёнку? 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *