У Ляхавічах аўтамабіліст не прапусціў пешахода

Каля шасці гадзін вечара ў райцэнтры па вуліцы Леніна  (паварот на Сонечную) аўтамабіль зачапіў  на пешаходным пераходзе   мужчыну.

Вадзіцель”опеля” пры набліжэнні да пешаходнага перахода не прапусціў пенсіянера і зачапіў па датычнай.  Пацярпелы  цялесных пашкоджанняў не атрымаў і адмовіўся ад медыцынскай дапамогі. На вадзіцеля 1977 г.н. складзены пратакол, па якому яму давядзецца заплаціць штраф.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *