В Ляховичах спасатели помогли аистам



Выратавальнікі прыходзяць на дапамогу  не толькі людзям. У мінулы чацвер у РАНС патэлефанавала мясцовая жыхарка і расказала, што на рацэ Ведзьма тонуць буслы.

Калі выратавальнікі  прыбылі на месца, птушкі ледзьве трымаліся на вадзе – знясіленыя, яны, па меркаванні эмэнэснікаў, заблыталіся ў ціне,  і самастойна выбрацца на бераг  не маглі.

Пасля выратавання з вады крылатых забралі ў райветстанцыю. Загадчыца ветлабараторыі Тамара Малахвей  расказала, што бусляняты абсохлі, пачысцілі сваё пер’е, пагулялі па тэрыторыі ўстановы і паляцелі.

Фотарэпартаж з месца падзей Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

 


В Ляховичах спасатели помогли аистам: 2 комментария

  • 03/08/2018 в 10:48
    Permalink

    Цудоўна, што жывуць у нас неабыякавыя людзі і звяртаюць увагу на такія здарэнні.

  • 05/08/2018 в 22:20
    Permalink

    Молодцы и свидетели, и спасатели! Не прошли мимо. Приятно.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *