Канцэрт з выездам у поле. У мінулы аўторак у «Шляху новым» ушаноўвалі першага вадзіцеля-тысячніка /фота/

Яшчэ некалькі хвілін назад тут баразніў прастору камбайн, а цяпер разгарнулася імправізаваная сцэнічная пляцоўка. І над жніўным полем загучалі песні. Усё для выдатнага настрою герояў жніва – з такім дэвізам выступаюць перад механізатарамі ААТ «Шлях новы» ўдзельнікі народнага ансамбля песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК. Самадзейныя артысты абавязкова завітаюць на кожны ўчастак ААТ, дзе ідзе жніво, – гэта ўжо традыцыя. Сёлета віншавальны жніўны марафон распачалі ў мінулы аўторак: ушаноўвалі першага тысячніка «Шляху новага» – вадзіцеля Юрыя Тарабеша (на здымку).
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алег Траццяк падкрэсліў, што культработнікі многіх устаноў культуры гэтым часам ладзяць канцэрты прама на палявым стане: добрая песня дапамагае добра працаваць.
Галіна КАНЬКО.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *