Душэўныя яблыкі. Поўная скрыня наліўных яблыкаў і надпіс з аднаго слова-прапановы – «Частуйцеся!»

Такі душэўны сюжэт падказала адна з пастаянных чытачак «ЛВ». Адрас дабрыні, хлебасольнасці, гасціннасці – Ляхавічы, вуліца Дзесюкевіча, 23. Як толькі паспелі яблыкі, гаспадыня штодня збірала, намывала поўную скрыню і выстаўляла яе частавацца ўсім жадаючым. Такіх знаходзілася нямала, таму яна перыядычна абнаўляла дэсертны «стол».
– Гэты год яблычны, чаму ж не падзяліцца багатым ураджаем з іншымі. Многія па гэтай вуліцы ідуць у бальніцу ці па іншых справах, падыходзяць, частуюцца. Людзям смачна, а мне прыемна, – гаворыць жанчына, якая не пажадала назваць сваё прозвішча, а тым больш – фатаграфавацца.
А напісанае кімсьці «вялікі дзякуй!» пад «частуйцеся» – удзячнасць, лічы, ад усіх, хто паласаваўся яблычкамі ад душы.
Галіна КАНЬКО.

Душэўныя яблыкі. Поўная скрыня наліўных яблыкаў і надпіс з аднаго слова-прапановы – «Частуйцеся!»: 1 комментарий

  • 08/08/2018 в 08:59
    Permalink

    Эта новость сделала мой день! Казалось бы, всё так просто: угощайтесь! А сколько от одного слова-предложения позитива и добра. Такое яблочко самое вкусное.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *