Пажар у Ляхавіцкім раёне

9 жніўня напачатку  першай гадзіны дня дыспетчару РАНС паступіла паведамленне з Клецкага аддзяленна па надзвычайных сітуацыях  пра пажар  каля вёскі Яцкаўшчына   — на полі  ААТ «Жарабковічы» загарэлася   салома.  Калі клецкія выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, полымя  ахапіла   усю сцірту. Пагрозы суседнім сціртам і збудаванням не было.

Агнём знішчаны 12 тон саломы. Пацярпелых няма. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *