Акцэнт на свята

Леанід Калбаса ўручае падарункі начаўскім перадавікам – экіпажу Эдуарда Чалядкі і Сяргея Жалнярэвіча.

Самы звыклы гук на хлебных палетках гэтым часам – гул камбайнаў і аўтамабіляў. Але ёсць выдатная традыцыя ўпрыгожваць рабочае гукавое «афармленне» святочным акордам: музычным і не толькі. На палі, зернетакі, мехдвары падчас гарачай уборачнай кампаніі выязджаюць прадстаўнікі ўлады, прафсаюзныя лідары, самадзейныя артысты, каб павіншаваць перадавікоў, падтрымаць працоўны настрой і баявы дух.
У мінулую сераду шэраг гаспадарак з віншаваннямі і падарункамі наведаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса. Кіраўнік дэпутацкага корпуса разам са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Ірынай Чурой сустрэўся з лепшымі хлебаробамі СВК «Ляхавіцкі», ДП «Нача», КСУП «Тальмінавічы» і «Востраў-Агра», райаграсэрвіса, ільнозавода, ЗАТ «Белпрампрыбор». Падобныя сустрэчы хаця і не працяглыя (да жніўнага часу стаўленне заўсёды ашчаднае), але вельмі прыемныя і натхняльныя.
Дарэчы, у гэты ж дзень на палявым стане ЗТАА «БелДан» пабывала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Пракап’юк.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *