Дапамога не лішняя

Для старшага камбайнера Аляксея Зянько і камбайнера Валянціна Вялічкі (на фота ўверсе ) гэта жніво на палетках КСУП «Тальмінавічы» далёка не першае, і на ім яны ў сваёй гаспадарцы, як і заўсёды, у галоўных ролях. На ўборачнай сёлета стараюцца каманды Андрэя Галавіна і Сяргея Скубяты, Андрэя Андрусевіча і Віктара Канцылярчыка. На адвозцы зерня задзейнічаны Міхаіл Леснік і Іван Татарыновіч.
В. а. дырэктара прадпрыемства Аляксандр Канцылярчык упэўнены, што калі б своечасова набылі неабходныя запчасткі для збожжаўборачнай тэхнікі, то справіліся б самастойна, а пакуль удзячны райаграсэрвісу, агракаледжу, ААТ «Жарабковічы», якія не адмовілі ў дапамозе – камбайны гэтых сельгасарганізацый зараз працуюць у «Тальмінавічах».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *