НАС – 9480200 ЧАЛАВЕК

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня бягучага года склала 9 млн. 480,2 тыс. чалавек (з улікам папярэдніх вынікаў перапісу насельніцтва 2009 года). Як паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, за мінулы год колькасць жыхароў рэспублікі зменшылася на 13 тыс. чалавек.
У 2009 годзе ў краіне нарадзілася 109,8 тыс. дзяцей (на 1,9 тыс. больш, чым у 2008 годзе), памерлі 135,1 тыс. чалавек (на 1,2 тыс. больш). Пры гэтым смяротнасць дзяцей ва ўзросце да 1 года павялічылася з 4,5 выпадка на 1000 народжаных за 2008 год да 4,7 за 2009 год. У структуры прычын смерці дзяцей першага года жыцця 67,5 працэнта складаюць станы, якія ўзнікаюць у перынатальным перыядзе, і прыроджаныя анамаліі.
Паказчык нараджальнасці вырас з 11,1 на 1000 насельніцтва ў 2008 годзе да 11,6 у 2009 годзе, а паказчык смяротнасці насельніцтва павялічыўся з 13,8 да 14,2.
Найбольшае значэнне натуральнага змяншэння насельніцтва было ў Віцебскай вобласці (6 чалавек на 1000 насельніцтва). У Брэсцкай вобласці гэты паказчык склаў 1,7 чалавека на 1000 насельніцтва, у Гомельскай — 3, у Гродзенскай — 3,7, у Магілёўскай — 4,1, у Мінскай вобласці — 4,5 чалавека на 1000 насельніцтва. У Мінску адзначаны натуральны прырост насельніцтва (2 чалавекі на 1000 жыхароў сталіцы).
Натуральны прырост насельніцтва за 2009 год зафіксаваны ў 55 гарадах са 112 (49 працэнтаў), у 18 пасёлках гарад-скога тыпу з 94 (19 працэнтаў). Натуральны прырост сельскага насельніцтва адзначаны толькі ў двух адміністрацыйных раёнах рэспублікі — у Мінскім (618 чалавек) і ў Брэсцкім (19 чалавек).
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *