Кармушка для цялушкі

Наколькі поўнай і паўнацэннай па збалансаванасці яна будзе, вырашаецца ў тым ліку і гэтымі жнівеньскімі днямі

Зараз сельскагаспадарчым прадпрыемствам даводзіцца «разрывацца» паміж жнівом і касьбой. Дзякуючы ліпеньскай вільгаці і цяплу, травы падняліся, чым, безумоўна, павысілі корманарыхтоўчы патэнцыял нашых аграрыяў. Па меншай меры, калі за арыенцір прыняць мінулагоднія на гэты час кармавыя адзінкі, цяперашняя сітуацыя выглядае ў больш яркім святле. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы летась было нарыхтавана 8,47 цэнтнера адзінак травяністых кармоў супраць сёлетніх 8,72.
Касьбу атавы раён больш як на 80 працэнтаў ужо выканаў. Да планавай уборачнай лічбы, роўнай 6600 гектарам, дабраць засталося прыкладна 1300. Такім з’яўляецца раённы сярэднеарыфметычны паказчык. Але ёсць і свае гаспадаркі-маякі. Дзяржпрадпрыемства «Нача», напрыклад, ставіла задачу скасіць 400 гектараў атавы. Але «перастараліся» і па стане на 8 жніўня справіліся ўжо з больш як паўтысячай гектараў. Планавую касавічную плошчу, роўную 1000 гектарам, «Жарабковічы» па факце перавысілі на 15 працэнтаў. Стопрацэнтна з пастаўленай задачай справіліся СВК «Ляхавіцкі» і КСУП «Востраў-Агра».
У названага апошнім сельгаспрадпрыемства свая корманарыхтоўчая гісторыя. Зялёнае жніво – першы яго этап – стартаваў у Востраве не надта актыўна. Слабая (і гэта вельмі далікатная характарыстыка той сітуацыі) узброенасць гаспадаркі спецыяльнай тэхнікай не дазваляла раза-
гнаць касавіцу да патрэбных тэмпаў.
На іншыя скорасці перайшлі напачатку ліпеня, са з’яўленнем на мех-двары і ці не ў той жа дзень на зялёнай ніве новенькага КГ-6. Комплекс для нарыхтоўкі кармоў вытворчасці «Гомсельмаш» укамплектаваны трыма рознафункцыянальнымі жняяркамі прамога зрэзу і для ўборкі кукурузы і ёй падобных раслін, а таксама падборшчыкам травы з валкоў. Яшчэ комплекс штатна абсталяваны сістэмай для «падмешвання» ў зялёную масу кансервантаў. Адным словам, запраграмаваны выконваць на касавічным палетку многае. Лічы – галоўнае.
– Дзякуючы набытку, мы істотна падцягнулі корманарыхтоўку. Комплекс задзейнічаны на назапашванні сянажнай масы, працаваў з зернесенажом. Грузім яго па-максімуму. А атрымалі мы кормаўборачны комплекс, дзякуючы Брэсцкаму абласному выканаўчаму камітэту. Кіраўніцтва вобласці ініцыявала пакупку, была знойдзена прымальная для нас схема разліку за яе. Словы нашай удзячнасці ўсім, хто дапамог, – адзначыла дырэктар прадпрыемства Тамара Церах.
Іван КАВАЛЕНКА.

Востраўская абноўка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *