Школьны прыём

Калі хочаце трапіць у казку, то вам у Ляхавіцкі дзіцячы сад № 4. Казачныя героі і машынкі-паравозікі арганічна ўпісаліся ў тутэйшае добраўпарадкаванне і не даюць сумаваць рабятам. Правілы дарожнага руху і тыя вывучаюцца нестандартна: дзеці перамяшчаюцца на трамваі і засвойваюць дарожныя знакі, чакаюць транспарт на прыпынку «Лясным». Ёсць тут і невялікі агародзік з наглядна-практычным значэннем. Аўтар усёй гэтай адмысловай прыгажосці – рабочы па комплексным абслугоўванні будынка садка Дзмітрый Смаль (на здымку), а расквечвае яе ў сонечныя колеры выхавальнік Наталля Петравец.
Члены камісіі, якія правяралі гатоўнасць устаноў адукацыі да пачатку навучальнага года, былі прыемна ўражаны ў тым ліку дызайнерскай арыгінальнасцю і відавочнай зручнасцю гэтага   дзіцячага гарадка.

ПРАЦЯГ тут

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *