Грыбны сезон. Як не трапіць у лясную «пастку»

З наступленнем ягадна-грыбнога сезона павялічваецца верагоднасць прапажы лю-дзей, якія адправіліся за дарамі прыроды. У групе рызыкі ў даным выпадку знаходзяцца пажылыя грамадзяне, а таксама дзеці, якія пайшлі ў лес без дарослых. Аднак, як паказвае практыка, людзі могуць заблудзіць нават калі добра ведаюць «гэтыя месцы». Дагэтуль не знайшлі свяцічанак Агрыпіну Мікалаеўну Буйкевіч 1932 года нараджэння і Валянціну Яўгеньеўну Раеўскую 1944 г. н., жыхара вёскі Пад’язаўле Вячаслава Міхайлавіча Сліву 1933 г. н., якія не вярнуліся з лесу ў мінулыя сезоны.

Існуе некалькі правілаў, выкананне якіх дазволіць не згубіцца ў лесе.
Па-першае, трэба абавязкова паведаміць пра свой паход родным, суседзям або сябрам, расказаць ім, у якой мясцовасці будзеце збіраць ягады або грыбы.
Па-другое, добра прадумайце, што возьмеце з сабой: сотавы тэлефон (праверце зарад батарэі і папоўніце баланс), звычайны свісток (у глушы ён можа аказацца незаменным), запас ежы, вады, нож, можна і компас. Не варта забываць таксама пра неабходныя лекі, уключаючы бінт і ёд, набор запалак у воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік. Асаблівую ўвагу ўдзяліце адзенню: няхай яно будзе яркім, абутак зручным.
Па-трэцяе, калі падыходзіце да лесу, звярніце ўвагу на тое, якія арыенціры знаходзяцца паблізу: рака, дарога або чыгунка, слупы, лініі прасекі.
Галоўнае, не паддавацца паніцы. Трэба пастарацца вярнуцца на тое месца, дзе разышліся з сябрамі, калі былі ў лесе не адныя, або якое ведаеце. Шукайце любую сцяжынку, прасеку або лінію электраперадач. Як толькі знойдзеце арыенцір – трымайцеся яго і нікуды не зварочвайце.
Па мабільным тэлефоне звяжыцеся з тымі, з кім пайшлі ў лес. Патэлефануйце каму-небудзь з родных або знаёмых, хто добра ведае даную мясцовасць, каб растлумачыць сваё месцазнаходжанне і ўдакладніць, у якім накірунку рухаецеся.
Калі прынятыя меры не дапамаглі выбрацца з лесу – набірайце нумар міліцыі 102 і службы выратавання 112. Растлумачце аператыўнаму дзяжурнаму, у якой мясцовасці знаходзіцеся, у якім іменна месцы заходзілі ў лес, раскажыце пра арыенціры, што побач. Будзьце ўпэўнены: пошукі пачнуць неадкладна.
Вельмі многае залежыць ад родных. Калі блізкі чалавек не вярнуўся дадому ў назначаны час і яго спадарожнікі пацвярджаюць, што ён з лесу не выходзіў, адразу неабходна выклікаць работнікаў міліцыі, а не працягваць пошукі ўласнымі сіламі. Ноччу ў канцы лета, восенню ў лесе ўжо халаднавата, а сілы ў таго ж пенсіянера, які правёў некалькі дзён у такіх умовах, могуць быць на зыходзе. У падобнай сітуацыі дарагі кожны час!
Пра месцазнаходжанне адшукваемых грамадзян просьба паведаміць па тэлефонах 2-11-70, 2-48-37, 8-029-732-88-15 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, начальнік РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *