З Баранавіч у Лагішын адправілася пешая пілігрымка праз Ляхавічы

Праз Ляхавічы прайшоў маршрут 21-й пешай пілігрымкі Баранавічы-Лагішын. У мінулую суботу вернікі выйшлі з Баранавіч. На працягу чатырох дзён яны пераадолеюць немалы шлях у 130 кіламетраў. Па галоўнай вуліцы райцэнтра яны прайшлі ў суботу, віталі паломнікаў у Ляхавіцкім Касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Пасля яны накіраваліся ў Русінавічы. У наступны дзень наведалі Мядзведзічы, прайшлі праз Куршынавічы і Буды.  Наперадзе Ганцавічы і, канешне, Лагішын – фінальная кропка святога маршруту, куды яны імкнуцца пакланіцца Маці Божай Лагішынскай — Каралеве Палесся.

Фота Сяргея Варановіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *