А вада яшчэ цёплая

Цёплае надвор’е чакаецца на гэтым тыдні ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. «Тэмпературны фон на 2-4 градусы перавышае кліматычную норму для гэтых чыслаў жніўня. Цёплай застаецца вада ў рэках і вадаёмах краіны», – адзначылі сіноптыкі.
22 жніўня ўладарыць халаднаваты антыцыклон. Чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Днём паветра прагрэецца да 24 градусаў.
У чацвер халодная частка антыцыклона пакіне нашу краіну. Ападкаў не чакаецца, тэмпература днём плюс 21-26.
У пятніцу захаваецца сухое надвор’е, толькі на захадзе Брэсцкай вобласці магчымы кароткія дажджы. Тэмпература ноччу ад 9 да 16 з плюсам, па паўднёвым захадзе днём паветра прагрэецца да 30 градусаў.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *