Паляўнічыя не на прывале

З 20 жніўня па 30 верасня дазволена паляванне на дарослых самцоў лася, аленя высакароднага, аленя плямістага і лані, а таксама селекцыйных жывёл гэтых відаў. Паляваць можна на працягу сутак спосабамі з засады і з падыходу.
Па 30 верасня працягваецца паляванне на казулю, здабычы падлягаюць таксама дарослыя самцы і селекцыйныя асобіны.
Паляванне можна праводзіць пры наяўнасці дзяржаўнага пасведчання на права палявання, дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі, паляўнічай пуцёўкі і дазволу на здабычу жывёлы, папярэдне заплаціўшы дзяржаўную пошліну на права палявання.
Незаконнае паляванне цягне адміністрацыйную адказнасць (штраф ад 20 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй або без канфіскацыі прылад палявання і з пазбаўленнем спецыяльнага права). За парушэнне правілаў бяспекі палявання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць –
штраф да 40 базавых велічынь або пазбаўленне спецыяльнага права.
Незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўка) або раздзелка дзікіх жывёл, якія адносяцца да аб’ектаў палявання, у тым ліку загінуўшых, або іх частак цягне адміністрацыйную (штраф ад 20 да 50 БВ) або крымінальную (штраф, пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю).
Інфармацыю пра факты і месцы парушэння прыродаахоўнага заканадаўства просьба паведаміць на тэлефон даверу Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па нумары
8-0162-20-70-00.
Ігар РОГАЛЬ,
намеснік начальніка аператыўнага аддзела Брэсцкай абласной інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *