Недастаткова сэрвісу на фермах райаграсэрвіса

У ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» адбылася выязная вытворчая нарада, прымеркаваная аналізу стану асноўнага вытворчага актыву прадпрыемства – жывёлагадоўлі. Іменна за кошт прадукцыі фермаў больш як на тры чвэрці фарміруецца грашовая выручка ўсяго намінальна разнапрофільнага прадпрыемства. У зборы прынялі ўдзел спецыялісты райсельгасхарчу, прадстаўнікі раённых аграрных службаў і ўстаноў, галоўныя спецыялісты і дырэктары асобных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Гаварылі часам дастаткова жорстка – пра навядзенне парадку на тэрыторыі фермаў і вакол іх, кармленне, умовы ўтрымання, прафілактыку захворванняў, лячэнне жывёлы.

МТФ «Альхоўцы», адкуль пачынаўся рабочы тур нарады, што праводзіў першы намеснік старшыні райвыканкама-начальнік райсельгасхарчу Іван Шматко, з’яўляецца яшчэ і свайго роду цэнтралізаваным пунктам па прыгатаванні кармавых сумесяў. З Альхоўцаў кармавы мікс адпраўляецца ў тым ліку і на іншыя аб’екты жывёлагадоўлі. Тое, што корм (яго паўната, якасць, збалансаванасць) – і база, і аснова, і адпраўная кропка эфектыўнасці жывёлагадоўлі – аксіёма. І практыка, пацверджаная ў тым ліку і апошнімі вынікамі райаграсэрвісаўскіх фермаў. Наладзілі кармленне і пры- баўка ў надоях не прымусіла сябе чакаць, заўважыў начальнік райсельгасхарчу.
Ва ўсім павінна быць дакладнасць і рацыянальнасць. У водапаенні жывёлы, яе перамяшчэннях, у вытворчых задачах і рабочых заданнях для персаналу. Прыкладна такая формула: колькі, чаго, калі, куды і як.
Што тычыцца тэрыторыі МТФ «Альхоўцы», то, як і ў выпадку з наступным наведаным аб’ектам – комплексам «Малое Гарадзішча», – да ідэалу тут далёка. Звяртае на сябе ўвагу характэрны для часу пабудовы фермы «гігантызм». Гаспадары, канешне, нямала пастараліся з прымеркаваным да падзеі навя-дзеннем парадку ў «доме» і вакол яго. Падкошана, падсыпана, спрафілявана месцамі і многае. Але не ўсё, паколькі справа не хуткая, не разавая – дасягаецца пастаянствам клопатаў і шчырай зацікаўленасцю ў жаданні стаць і быць на прыступку вышэй.
Малочнатаварная ферма ацэньваецца па малаку – яго колькасці, якасці, сабекошце. На чым фарміруецца сабекошт малака, а, адпаведна, і эканоміка вытворчай структуры? Працэс доўгі і глыбокі, залежыць у тым ліку ад таго, наколькі хутка нованароджанае цяля стане каровай і колькі адзінак корму расходуецца на атрыманне кілаграма сырадою. Месяц ператрым- кі – істотныя дадатковыя рэсурсазатраты, лішняя кармавая адзінка – плюс да сабекошту. У плане нармалізацыі і першага, і другога, як прагучала падчас выязной нарады, у райаграсэрвіса вялізны некрануты патэнцыял.
Сучасным кантрастам МТФ «Альхоўцы» і комплексу «Малое Гарадзішча» з’яўляецца МТФ «Падбарочча». Аб’ект новы, у тым ліку і ў плане тэхналагічнай аснасткі. Працягвае будавацца другой чаргой, пра што сведчаць «клюшкі» недаўзведзенага жывёлагадоўчага памяшкання. На «Падбароччы», канешне, і эстэтычна, і функцыянальна іншы тэрытарыяльны каленкор. Хоць і не без некаторых хмурых з выгляду плям. Напрыклад, тыльная тэрыторыя фермы зусім ужо новай не выглядае.
Але галоўнае – вытворчы паказчык. Як і ў цэлым па райаграсэрвісе, прадукцыйнасць падбароччанскіх кароў застаецца невысокай. І зусім ужо, як адзначыў Іван Шматко, неканкурэнтная ў супастаўленні з малочнатаварнымі фермамі падобнага сучаснага фармату, што працуюць у Брэсцкай вобласці.
Алгарытм выніковай работы жывёлагадоўлі ведаюць усе гаспадарнікі. Застаецца тэарэтычныя веды перавесці ў штодзённую працоўную практыку.
Трэба кіраваць працэсам. Пры належнай арганізацыі – год настойлівай работы, як лічыць начальнік райсельгасхарчу, «выведзе» райаграсэрвіс на належны парадак. Пакуль жа сэрвісу на жывёлагадоўчых аб’ектах прадпрыемства яўна не хапае.
Іван КАВАЛЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *