Загадчыца дзяцінства. Гэта пра дарослага чалавека, які на адной хвалі са сваімі юнымі выхаванцамі

Пацаваць аддана – значыць з любоўю. А калі гаварыць пра загадчыцу Начаўскага дзіцячага сада Алену Валах (на здымку са сваімі выхаванцамі), так і хочацца дадаць – да дзяцей, да сваёй справы. Больш за тры дзесяцігоддзі яна на варце шчаслівага дзяцінства: кожную раніцу са сваімі калегамі сустракае маленькіх гарэз-чамучак, каб праводзіць з імі цэлы дзень. А тыя адказваюць бязмежным давер’ем, непадробным захапленнем.
У працоўнай кніжцы Алены Іванаўны запісана адзінае месца работы – Начаўскі дзіцячы сад. Прыйшла сюды па размеркаванні якраз у год, калі садок спраўляў наваселле. У светлыя, сонечныя, утульныя пакойчыкі з мноствам цацак, гульняў, кніг з задавальненнем спяшаюцца маленькія жыхары Начы, Канюхоў, Перахрэсця, Зубелевіч, Пашкоўцаў і Рачкан. Дарэчы, першыя дзетсадаўскія выпускнікі сёння прыводзяць сюды ўжо сваіх дзяцей. Давяраюць самае каштоўнае дарагой Алене Іванаўне.
І дома, і на працы яе акружаюць дзеці. Гэта сапраўднае шчасце, прызнаецца Алена Валах.
Маргарыта КУХТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *