Пілігрымка ў Лагішын

Гэта яркая і напоўненая глыбокім сэнсам падзея заўсёды выклікае інтарэс. Напрыканцы мінулага тыдня праз наш раён чарговы раз прайшло пешае паломніцтва з Баранавіч у Лагішын. У гарадскі пасёлак на Піншчыне штогод адпраўляюцца пілігрымы, каб пакланіцца цудатворнаму абразу Божай Маці Лагішынскай – Каралевы Палесся.
Шлях да адной з самых шаноўных каталіцкіх святынь няблізкі – больш за 130 кіламетраў. Традыцыйна ён пралягае і праз наш раён – Дарава, райцэнтр, Русінавічы, Мядзведзічы, Куршынавічы. Сярод пілігрымаў, якія з песнямі і малітвамі ішлі ад вёскі да горада, ад касцёла да касцёла, – людзі рознага ўзросту і статусу, шмат моладзі. З радасцю ў сэрцы і натхненнем, з верай і надзеяй, з жаданнем рабіць дабро яны ізноў рушылі на спатканне з Каралевай Палесся, якое 21-22 жніўня ператварылася ў сапраўднае свята.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *