Па дарозе ў школу. У рэспубліцы, у тым ліку і ў раёне, праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!»

Хутка 1 верасня. Надзвычай важна, каб дарога ў школу была бяспечнай для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак. На гэта накіраваны і комплекс мерапрыемстваў, якія праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя

 Лета адлічвае апошнія дні. Блізкае 1 верасня ўсё вяртае на свае месцы: ізноў у школы будуць крочыць хлопчыкі і дзяўчынкі. Іх бяспека ў прыярытэце спраў АДАІ. У сувязі з заканчэннем канікулаў і пачаткам навучальнага года ў рэспубліцы, у тым ліку і ў раёне, праходзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага – дзеці!». Напамін: падчас гэтай акцыі вадзіцелі павінны заўсёды рухацца з уключаным бліжнім святлом фар. Разам са старшым дзяржаўтаінспектарам Аляксандрам Анікевічам (на здымку) у прафілактычны рэйд адправіўся і карэспандэнт «ЛВ».

Прыемна, што многія ляхавічане і не толькі ве­даюць пра акцыю і свят­лом абазначаюць сябе на дарозе. Іншым прыйшлося нагадаць пра павышаную ўвагу і пільнасць за рулём, асабліва ў гэты «школь­ны» час. Парушальнікі на першы раз атрымлівалі папярэджанне і памятку ад дзяржаўтаінспектараў з напамінам уключыць свят­ло. Увага і да дзяцей, што знаходзяцца ў машыне, – яны павінны быць у спе­цыяльна прыстасаваных аўтакрэслах.

Каб папярэдзіць ДТЗ з удзелам дзяцей, з 3 па 7 верасня раніцай і ў абед  паблізу школ будуць дзяжурыць супрацоўнікі АДАІ. Варта напомніць: дзеці таксама павінны быць бачнымі на дарозе, неабходна, каб у цёмны час сутак яны былі пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Дарэчы, і любімы імі веласіпед – таксама.

З пачатку года на Брэстчыне зарэгістравана 49 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, з іх восем – са смяротным зыходам. За апошнія выхадныя ляхавіцкія дзяржаўта- інспектары склалі звыш 30 пратаколаў: больш за 10 вадзіцеляў былі прыцяг­нуты да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне аўтамабілем без уклю­чанага бліжняга святла фар, пяць – за перавозку дзяцей без спецыяльнага ўтрымліваючага прыстасавання.

І добрая навіна: у Ляхавічах чарговая абноўка, на гэты раз з ухілам на бяспеку. Сферычнае люстэрка (на здымку) усталявалі на небяспечным перакрыжаванні з дрэннай бачнасцю на перасячэнні вуліц Дзесюкевіча і Янкі Купалы. Гэты адрас патэнцыяльнай небяспекі неаднойчы агучвала раёнка. Тут заўсёды ажыўлена – побач школа, недалёка дзіцячы садок і парк ад­пачынку, праз «зебры» гэтага перакрыжавання  ідзе шлях да райбальніцы і  РАУС, а бачнасць для вадзіцеляў не самая лепшая. Калі ласка, цяпер у дапамогу – сферычнае люстэрка. Глядзецца дазваляецца!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *