З чырвонага радка. Жнівеньскім педсаветам пачаўся новы год. Навучальны

Жнівеньскі педагагічны форум – адметная падзея ў адукацыйным жыцці раёна, сапраўднае свята ў квецені шы-коўных восеньскіх гладыёлусаў і хрызантэм, своеасаблівая добрая традыцыя, з якой ідзе адлік новых спраў. З чырвонага радка пачынаецца навучальны 2018- 2019 год, адкрываецца новая старонка школьнага марафону.

Фае Дома культуры не па-знаць: тут мясціліся экспазіцыі ўстаноў адукацыі раёна – яны ў сугуччы стваралі агульную 3-d карту нашай малой радзімы.
Як і заўсёды, форум стартаваў ярка і феерычна – з танцамі, вершамі, песнямі. А для шаснаццаці маладых лю-дзей гэта педагагічная падзея ўдвая хвалюючая і сімваліч- ная – першы галіновы сход, першая «візітоўка» перад калегамі. Прагучалі імёны новаспечаных спецыялістаў, упэўненых, дзёрзкіх, перспектыўных. Кветкі і падарункі ад раённай улады, найлепшыя пажаданні і спадзяванні, што Ляхавіччына стане месцам, дзе захочацца замацавацца надоўга, магчыма, назаўсёды. Віншаваў навічкоў настаўнік-мета- дыст (дарэчы, адзіны ў раёне) СШ № 1 Сяргей Абярган.
Справаздачную частку форума пачала начальнік аддзела па адукацыі Ляхавіцкага райвыканкама Святлана Якубоўская. Гаварыла пра работу аддзела, дасягнутыя поспехі, кадравае забеспячэнне, накірункі, у якіх трэба ўзмоцнена працаваць.
Наталля Пішч у сваім выступленні спыніла ўвагу на ролі сацыяльна-педагагічнага цэнтра, які ўзначальвае, у падтрымцы сем’яў, што выхоўваюць прыёмных дзяцей. Неабходнасць у дапрофільнай і профільнай падрыхтоўцы школьнікаў разглядала намеснік дырэктара СШ № 2 Таццяна Доруш. Сваім школьным бізнес-вопытам падзялілася дырэктар Жарабковіцкай СШ Вольга Бурак. На базе ўстановы не першы год працуе бізнес-кампанія «Няхітрыя вырабы» і, дарэчы, паспяхова.
Як пакрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі, жнівеньскі педсавет мае важнае значэнне, менавіта ў такім дыялогу фарміруецца калектыўнае разуменне мэтаў і каштоўнасцяў раённай сістэмы адукацыі, выстройваюцца прыярытэты яе далейшага развіцця. Кіраўнік раёна адзначыў, што ў зоне асобай увагі раённай выканаўчай улады – пытанне падрыхтаванасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года. Аляксандр Віктаравіч сардэчна павіншаваў усіх педагогаў са святам і ўручыў граматы райвыканкама, а таксама сертыфікаты пераможцам конкурсу на лепшую ўстанову адукацыі. Сёлета гэта Тальмінавіцкая школа і дзіцячы сад № 2. За дыпломамі ў розных намінацыях на святочную сцэну падымаліся прадстаўнікі Начаўскага дзіцячага сада, СШ № 1, Тухавіцкай і Мала-гарадзішчанскай школ.
Педагогаў раёна вітаў старшыня райсавета дэпутатаў Леанід Калбаса.
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ўручыла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч.
Сертыфікат пераможцы раённага конкурсу «На лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўста-новы адукацыі ў 2017-2018 вучэбным годзе» Святлана Якубоўская перадала Крывошынскай СШ.
Свае ўзнагароды падрыхтаваў і РК галіновага прафсаюза.
Маргарыта КУХТА.
Фота аўтара.

One thought on “З чырвонага радка. Жнівеньскім педсаветам пачаўся новы год. Навучальны

  • 04/09/2018 в 13:02
    Permalink

    Классно, что к нам в район приезжают молодые педагоги. Это всегда новые идеи, технологии в обучении. Хорошо было бы, что они закрепились тут.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *