Напалеон Чарноцкі жадаў бы пазнаёміцца…

Нават гэтага невялікага літаратурнага падарожжа дастаткова для таго, каб не сумнявацца: на ляхавіцкай зямлі нараджаліся, стваралі, працавалі, натхняліся многія асобы, чые імёны ў беларускім пісьменстве зіхацяць яркімі зоркамі. Іх гісторыю працягваюць нашы сучаснікі.

Былы ляхавіцкі завулак Жданава ўжоекалькі дзесяцігоддзяў носіць імя Фёдара
Еўлашоўскага. Праўда, на шыльдах дамоў і ў пашпартах яго жыхароў рэгістрацыя значыцца не на Еўлашоўскага, а на Еўлашэўскага (такі варыянт дапушчальны).
Калі Ляхавічам было крыху за паўстагоддзя (па сённяшніх афіцыйных даных), тут нарадзіўся будучы першы беларускі мемуарыст: «…я, Фёдор Евлашовский, уродилэмсе от вышэйпомененых родичов моих в Ляховичах в року от нароженя сына божого тысеча пятьсот сорок шостого, месяца февраля семого дня в неделю ночи пришлое около полночи. И дано ми име ведлуч свята русского, которое было на он час в понеделок
месяца февраля осмого дня…».
Ён з дзяцінства цягнуўся да ведаў, вывучаў беларускую, польскую і яўрэйскую грама-
ты, упэўнена адчуваў сябе ў матэматыцы і юрыспрудэнцыі. Меў стасункі з Радзівілам
Сіроткам, Янам Хадкевічам, іншымі знатнымі людзьмі. Займаў пасаду пінскага мастаўнічага, ад навагрудскай шляхты выбіраўся павятовым паслом на Гродзенскі і Варшаўскі сеймы, прымаў удзел у распрацоўцы «Трыбунала Вялікага княства Літоўскага», быў аўтарытэтным падсудкам у навагрудскім земскім судзе. У саракагадовым узросце ўзяўся за напісанне мемуараў. Храналагічная паслядоўнасць падзей, бытавыя замалёўкі, канкрэтныя людзі, іх клопаты – няма тут ліха закручаных сюжэтаў, і аповед не гучыць паэтычнай мовай, аднак літаратурная спадчына Еўлашоўскага бясцэнная па значнасці: ён – першы – беларускі – мемуарыст. І ён родам з Ляхавіч.
З ляхавіцкай зямлёю звязаны імёны многіх асоб, якія сказалі сваё слова, ці напісалі, ці
праспявалі яго, альбо надрукавалі ў, вобразна кажучы, поўным сабранні сачыненняў беларускага пісьменства.
Трохі наіўна, але як жа душэўна гучыць «Вандроўная пташка» Яна Чачота, у чыёй
біяграфіі ў дзяцінстве быў маёнтак Рэпіхава (ля вёскі Крывошын):
Пташка, пташка, скуль ляціш ты,
Ці не з нашых ніў?
Каб пачуць мне што аб мілай,
Я б шчаслівы быў…
А «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» – твор аўтара авантурнага і, безумоўна, таленавітага,
намінаваўся нават на Нобелеўскую прэмію ў галіне літарат уры. Был о гэта восем
дзесяцігоддзяў назад. Аўтар жа – Сяргей Пясецкі – нарадзіўся 1 красавіка 1901 года ў
Ляхавічах. Стаў польскамоўным пісьменнікам, у яго біяграфіі былі кантрабандысцкі занятак, турма і …літаратурнае азарэнне.

«З-пад Ляхавіч» – з вёскі Нача пайшлі ў жыццё вядомыя ў свой час публіцысты, перакладчыкі Напалеон Чарноцкі і Янка Сваяк (Марыян Фальскі). Мы так мала ведаем пра іх. Калі б сёння былі жывыя Напалеон Чарноцкі, Янка Чабор (вёска Рачканы), Анатоль Бярозка (Падлессе) і многія іншыя літаратары, фалькларысты, якія нарадзіліся на ляхавіцкай зямлі ці мелі да яе дачыненне, займаліся тут творчасцю, думаю, яны пажадалі б пазнаёміцца з нашчадкамі сваіх землякоў – з намі.
Пойдзем у бібліятэку, звернемся ў архівы, пагартаем старыя падшыўкі і фаліянты, пасядзім у інтэрнэце – і даведаемся, і ўразімся, і будзем ганарыцца тым, што стварылі Францыск Скарына, Пётр Мсціславец, Сымон Будны, Кірыл Тураўскі і іх паплечнікі, і іх паслядоўнікі…
Час імчыць няспынна, і ўсё ўперад, і ўсё ў заўтра. Імгненне паміж мінулым і будучым –
дзень сённяшні, і мы ў ім. Думаем, плануем, ствараем, удасканальваем, хутка прывыка-
ем да новага, да зручнага, да суперзручнага, да таго спраўджанага, што ўчора лічылі фантастыкай. І пры ўсім пры гэтым бяром у рукі «Вянок санетаў», і… зноў сэрца то калоціцца, то замірае, і слязой на павейках захапленне ад прыгожага кахання, ад высокага пачуцця:
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
Спадзяюся, што ў Д зень беларускага пісьменства ў Іванаве абавязкова пабачуся
з многімі любімымі сучаснымі літаратарамі і выдаўцамі. Чуеш, Алесь Бадак? Спадзяюся
на сустрэчу, Віктар Гардзей і, магчыма, Леанід Пранчак! Абавязкова ўспомню Васіля Праскурава і вечарам перачытаю яго «Людзі-суседзі». Прыгадаю Міколу Купрэева, яго вандроўкі з заходам у нашу раёнку. У каторы раз акунуся ў вершы Веры Дыдышка, спаталю смагу паэзіяй Галі Зыранавай… З замілаваннем усміхнуся жыццёвым сюжэтам: першакласнік трымае ў руках буквар; у чытальнай зале дзіцячай бібліятэкі няма свабодных месцаў – над раскрытымі кнігамі схіліліся зусім светлыя, русыя, цёмнавалосыя хлопчыкі і дзяўчынкі; па знаёмай сцяжынцы ў мясцовую купалаўку
скіроўваюць шлях маладыя і сталыя землякі; у маёй асабістай бібліятэцы жаданая, дарагая сэрцу абноўка – даўно марыла пра «Беларусь замкавую», і вось спраўдзілася.
А ў Іванаве пастараюся ўвесь сюжэт Дня нашага пісьменства прачытаць па поўнай праграме. І потым на старонках раёнкі абавязкова падзялюся ўражаннямі і, канешне, на роднай мове, якая з’яўляецца абавязковым, мілагучным, дарагім і блізкім сэрцу складнікам беларускага пісьменства.
Вольга БАРАДЗІНА.

One thought on “Напалеон Чарноцкі жадаў бы пазнаёміцца…

  • 04/09/2018 в 15:45
    Permalink

    …З замілаваннем усміхнуся жыццёвым сюжэтам: першакласнік трымае ў руках буквар;…Дарэчы першы класічны буквар, папяровы у цвёрдым пераплёце, ці па-польскему » ліментаж», напісаў яшчэ да ВАВ ў Польшчы (і гэтым лементажам карыстаюцца і сёння) таксама ляхаўчанін пан прафесар набілітаваны Мар’ян Фальскі. Быў ён далёкі сваяк Наполіка Чарноцкага, і жыў ля Начы Брындзоўскай Чарноцкіх, побач, але ў сваім маёнтачку Нач-Фальскіх. Ў той час маентачкаў з назовам Нач…было ў нашым баку аж добры дзясятак.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *