Землеўпарадкавальная служба раёна заўсёды гатова аказаць прафесійную і кампетэнтную дапамогу

Агульная плошча Ляхавіцкага раёна –135194 гектары (з іх 796 гектараў займае райцэнтр). Асноўныя землекарыстальнікі – 20 сельскагаспадарчых арганізацый, 14 фермерскіх гаспадарак, лясгас, 6 прамысловых і 150 іншых прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама 18,6 тысячы грамадзян.
Створаная ў верасні 2003 года землеўпарадкавальная і геадэзічная служба раёна цяпер знаходзіцца ў стадыі рэфармавання. Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель”, з сакавіка 2010 года на базе існуючай будзе створана землеўпарадкавальная служба ў структуры раённага выканаўчага камітэта.
7 спецыялістаў высокай кваліфікацыі земгеа-службы раёна выконваюць салідны аб’ём работ. Уважліва, аператыўна, прафесійна і ветліва абслугоўваюць сваіх шматлікіх кліентаў землеўпарадчыкі раённай структуры. Кола вырашаемых пытанняў шырокае. У аснове работы – захаванне асноўных прынцыпаў зямельных адносін. У прыватнасці, асаблівая ўвага надаецца выкарыстанню зямельных участкаў па мэтавым прызначэнні, ахове і паляпшэнню карысных уласцівасцей зямлі.
Захоўванне парадку на зямлі – задача для любога чалавека, сапраўднага гаспадара, а для работнікаў землеўпарадкавальнай службы – прафесійная і адказная работа, у вырашэнні якой няма дробязяў.
У службе даўно працуюць па прынцыпе “аднаго акна” – дзеля таго, каб скараціць час пры афармленні дакументаў і пазбавіць людзей бюракратычнай цяганіны і нязручнасцяў.
Землеўпарадкавальная служба раёна заўсёды гатова аказаць прафесійную і кампетэнтную дапамогу. Для зручнасці грамадзян вядзецца дадатковы прыём кожную сераду з 17.00 да 20.00 і ў суботу з 9 .00 да 14.00.
Святлана МАХНАЧ, начальнік земгеаслужбы раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *