І зноў «двойка. У жніўні на адной з апаратных нарад у райвыканкаме разглядалася пытанне пра стан падведамасных тэрыторый ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс».

У жніўні на адной з апаратных нарад у райвыканкаме разглядалася пытанне пра стан падведамасных тэрыторый ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс». Адзначана нямала негатыўных момантаў у добраўпарадкаванні вытворчых аб’ектаў, навядзен-ні элементарнага парадку, уздымаліся і пытанні дысцыпліны. Час, адведзены на выпраўленне сітуацыі, прайшоў. Што зроблена? Дырэктар райаграсэрвіса Дзмітрый Несцяровіч адрапартаваў, што тэрыторыі абкошаны, наве-дзены парадак каля фермаў і машынных двароў, іншае.
Тое, што зрухі да лепшага ёсць, пацвердзілі і кіраўнікі прыродаахоўнай, землеўпарадкавальнай і санітарнай службаў. Аднак шэраг праблемных момантаў не вырашаны. Пасля будаўнічых работ часта застаецца вэрхал, які тут не спяшаюцца ліквідаваць. Па-ранейшаму не ўсе пустуючыя землі ўводзяцца ў севазварот. Каля МТФ у Падбароччы і Альхоўцах, як і на ЗСК у Малым Гарадзішчы, парадак не падтрымліваецца, хаця дырэктар сцвярджаў адваротнае. Застаюцца пытанні і да санітарнага стану ўнутры жывёлагадоўчых, падсобных памяшканняў, месцаў размяшчэння тэхнікі. Работнікам прадпрыемства трэба неадкладна заняцца навядзеннем чысціні, тым больш, што цяпер праходзіць месячнік добраўпарадкавання.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Шматко падкрэсліў, што многае ў пытаннях навядзення і падтрымання парадку залежыць менавіта ад кіраўніка, чый абавязак – арганізаваць работу свайго калектыву, у тым ліку і ў азначаным накірунку.
Недапушчальна, што гэтым часам у райаграсэрвісе ніводная адзінка тэхнікі з-за няспраўнасці не задзейнічана на ўборцы кукурузы на сілас. Адкуль можна чакаць высокіх надояў і прываг, калі жывёла стаіць у гноі, а сянажна-сіласныя траншэі, лічы, пустыя, да таго статак буйной рагатай жывёлы зменшыўся на 600 галоў?
У райаграсэрвісе – яўны недахоп маладых спецыялістаў, хаця ў Ляхавічах свая кузня кадраў для сельскай гаспадаркі –
ЛДАК. Таварыства не пры-ваблівае іх ні зарплатай, ні жыллём. Вельмі важна стварыць для моладзі належныя ўмовы. Гаварылася ў тым ліку пра неабходнасць рамонту інтэрната, які знаходзіцца на балансе прадпрыемства, пра іншыя складнікі гэтага пытання.
Галіна КАНЬКО.

А гэты фотаздымак зроблены праз дзень пасля планёркі. У кадры – пад’езд да мехдвара райаграсэрвіса ў Альхоўцах…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *