Аўдыторыі дачакаліся каляджан. 3 верасня лінейка з нагоды пачатку навучальнага года прайшла ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы.

На гэтым тыдні за парты селі не толькі школьнікі, але і навучэнцы ССНУ, студэнты. 3 верасня лінейка з нагоды пачатку навучальнага года прайшла ў Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы.
Фармат – урачысты. Форма адзення – святочная. Настрой – прыўзняты. На пляцоўцы перад галоўным корпусам ЛДАКа сабраўся літаральна ўвесь калек- тыў – 21 група навучэнцаў, выкладчыкі, адміністрацыя каледжа. Сярод ганаровых гасцей – рэктар Барана-віцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Васілій Качурка, які ад душы павіншаваў калектыў адасобленага структурнага падраздзялення ВНУ і пажадаў, каб гэты навучальны год быў для ўсіх плённым і паспяховым.
Дырэктар ЛДАКа Алена Абарава ўручыла сімвалічны ключ ад ведаў першакурсніцы Анастасіі Лобавай, якой даверылі прадстаўляць маладое папаўненне каледжа (а гэта сёлета 159 юнакоў і дзяўчат).
Традыцыйныя караваі, ушанаванне лепшых вучэбных груп і каледжскага студатрада, што ўлетку шчыра папрацаваў, парады і пажаданні «на дарогу» і – за работу. Адразу з лінейкі будучыя спецыялісты-аграрыі накіраваліся ў вучэбныя аўдыторыі. Наперадзе ў 474 навучэнцаў і іх педагогаў – два плённыя семестры.

Святлана Бельмач.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *