«Выканаў» платныя паслугі

Незаконным спосабам вырашыў выканаць план аказання платных паслуг былы дырэктар Ляхавіцкай раённай кінавідэасеткі. Са студзеня па кастрычнік
2017 года ён уносіў заведама лжывыя звесткі пра колькасць работнікаў і пра фактычна адпрацаваны час у табелі ўліку рабочага часу: «прыняў» на ра-
боту чалавека, які працаваў толькі на паперы. Яго зарплату (1014 рублёў) дырэктар унёс у касу прадпрыемства ў якасці сродкаў, быццам бы атрыманых
ад аказання платных паслуг. Па гэтым факце службовага падлогу РАСК узбудзіў крымінальную справу.

Віталій ДАБРАЧЫНСКІ,
начальнік ААПП РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *