«Ляхавіцкі веснік» запрашае да ўдзелу ў конкурсе

Паважаныя чытачы «ЛВ»! Хутка раёнка адзначыць свой юбілей — 75-годдзе. У кожнага з вас, ведаем, уласная гісторыя сяброўства з газетай. У многіх яна доўжыцца не адно дзесяцігоддзе. У кагосьці першае знаёмства з ёй адбылося ў дзяцінстве, хтосьці «сустрэў» на працы, пазнаёміўся ў школе і г.д. Дасылайце, калі ласка, свае гісторыі, раскажыце, колькі гадоў доўжыцца сяброўства. Аўтар самага цікавага аповяда атрымае прыз. Асобная ўзнагарода чакае самага, так сказаць,  стажнага чытача. А калі яшчэ маецца і пацвярджэнне гэтай дружбы — цудоўна!

ПІШЫЦЕ НАМ у групы ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте,  Інстаграм,   Аднакласнікі, у вайбер, а таксама на электронны адрас  на электронны адрас газеты lves24okt@gmail.com/

«Веснікаўцы»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *