Цёплы прыём у Ташкенце

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў на выстаўцы Made in Belarus

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў адкрылі 13 верасня ў Ташкенце выставу беларускіх вытворцаў Made in Belarus

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў з афіцыйным візітам Узбекістан.
У Ташкенце 13 верасня Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, якія прайшлі ў вузкім фармаце і пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Асноўную ўвагу бакі ўдзялілі пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццю вытворчай кааперацыі і арганізацыі зборачных прадпрыемстваў па выпуску запатрабаванай ва Узбекістане тэхнікі.
На перагаворах таксама абмяркоўвалася ўмацаванне ўзаема-дзеяння па шэрагу напрамкаў –  ад прамысловасці і сельскай гаспадаркі да гуманітарнай сферы і турызму. Размова ішла аб развіцці рэгіянальнага супрацоўніцтва як эфектыўнага інструмента нарошчвання гандлёва-эканамічных сувязей.
«Галоўны вынік нашых перагавораў (я хачу, каб гэта чулі члены ўрада, адказныя людзі з двух бакоў): мы дамовіліся, што ў нас у Беларусі няма закрытых тэм не толькі для абмеркавання, але і для далейшых дзеянняў. Калі нешта нашы ўзбекскія браты ўбачаць у Беларусі патрэбнае, гэта будзе неадкладна зроблена: або перанесена вытворчасць на вашу тэрыторыю, або створым сумеснае прадпрыемства», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На перагаворах прэзідэнты адзначылі, што краіны валодаюць патэнцыялам для росту тавараабароту да мільярда долараў. Прыярытэтнымі напрамкамі супрацоўніцтва павінна стаць пашырэнне вытворчай кааперацыі ў машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, транспартнай і фармацэў-тычнай галінах, сферы інфармацыйных тэхналогій.
Па выніках перагавораў Беларусь і Узбекістан падпісалі 16 дакументаў. Ключавыя дамоўленасці адлюстраваны ў міжурадавым дагаворы аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве на 2019-2023 гады.
У сумеснай заяве кіраўнікі дзяржаў выказалі сваё задавальненне паступальным нарошчваннем двухбаковага супрацоўніцтва і ўпэўненасць у тым, што рэалізацыя дасягнутых дамоўленасцей і падпісаных дакументаў будзе садзейнічаць далейшаму развіццю традыцыйна дружалюбных адносін паміж краінамі і іх вываду на якасна новы ўзровень.
Пасля афіцыйных перагавораў  Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў адкрылі ў Ташкенце выстаўку беларускіх вытворцаў Made in Belarus.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *