Шыпшынавы пачастунак

Верасень – час шыпшыны, так гавораць у народзе. І слушнасць гэтых слоў яскрава пацвярджаюць насычана чырвоныя спакуслівыя ягады, якімі літаральна ўсыпаны калючыя галінкі. Не спазніцца, не даць шыпшыне пераспець, назбіраць і пусціць гаючы ўраджай у справу стараецца фельчар аддзялення хуткай дапамогі райбальніцы ляхавічанка Алена Усік (на здымку). Штогод абавязковы шыпшынавы рэйд – запасціся на зіму смачнымі лекамі з разраду «не з аптэкі».
– Шыпшыну сушу, адвар з ягад – добры прыродны памочнік у барацьбе з прастудай. А якое атрымліваецца варэнне, вітамінаў у дзясяткі разоў больш, чым у цытрусавых! Увогуле, унікальны прадукт, каб умацаваць здароўе, – гаворыць Алена і раіць землякам не ўпусціць час: шыпшына чакаць не будзе – зіма хутка.
Маргарыта КУХТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *