Вялікаэкранны «Старшыня»

Не было раўнадушных сярод тых, хто ў пятніцу 14 верасня каля дзевяці гадзін вечара выходзіў з кінатэатра «Кастрычнік». «Цудоўная стужка», «нібы ў музеі пабываў», «якія выдатныя акцёры!» –
гаварылі землякі пасля прагляду культавага савецкага фільма «Старшыня». Кінакарціна вый-шла на вялікі экран у 1964 годзе і сёння не страціла сваёй актуальнасці. Яна пра прыгожых, адданых справе людзей, якія любяць радзіму, сваю работу, кахаюць, мараць –
жывуць і імкнуцца жыццё зрабіць лепшым і ярчэйшым. У галоўных ролях зоркі савецкага кіно Міхаіл Ульянаў, Нона Мардзюкова, Іван Лапікаў, Вячаслаў Нявінны і іншыя. Вялікі экран, захапляльны сюжэт, чорна-белыя кадры, якія хочацца пераглядваць зноў і зноў, над якімі хочацца то плакаць, а то і смяяцца – гэта «Старшыня»!
Дарэчы, кінастужка стала пачаткам рэтраспектыўнага паказу любімых фільмаў у «Кастрычніку», наступны – адна з рэжысёрскіх работ нашага земляка Міхаіла Пташука. Сачыце за афішай.
Галіна КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *