Раім абазначыцца святлом

Абазначыць сябе ў цёмны час сутак – значыць засцерагчыся ад нечаканых непрыемнасцяў на дарозе. За гэты год на тэрыторыі Брэсцкай вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістравана 115 ДТЗ, у якіх 132 чалавекі атрымалі траўмы, 32 загінулі. На жаль, у многіх трагічных выпадках пешаходы не абазначылі сябе святлоадбівальным элементам. Значная доля ДТЗ, у якіх вінаватыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Менавіта гэтыя дзве акалічнасці сталі прычынай прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці сёлета 797 пешаходаў у нашым раёне. За гэты год на дарогах Ляхавіччыны зарэгістравана 6 ДТЗ, у якіх загінулі 3 чалавекі  (2 пешаходы), 6 атрымалі траўмы. Цяпер на тэрыторыі раёна праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку і папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў. Асаблівая ўвага – наяўнасці флікераў у цёмны час сутак.
Аляксандр АНІКЕВІЧ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *