У гальштуках. У мінулую суботу піянерамі сталі больш за 230 юных ляхавічан

Над плошчай Перамогі звонка гучаць словы клятвы: «Абяцаю любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным, справядлівым, заўсёды прытрымлівацца статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі». Гэта, бадай, адзін з галоўных момантаў раённага піянерскага збору, прымеркаванага да чарговага, 28-га дня нараджэння БРПА. Па добрай традыцыі прыём у піянеры праходзіў каля помніка савецкім воінам, што загінулі пры вызваленні раёна ад фашыстаў.

І нават дождж не змог супрацьстаяць такой урачыстасці. У мінулую суботу ў вялікай піянерскай сям’і Ляхавіччыны адбылося чарговае папаўненне: чырвона-зялёныя гальштукі госці свята і педагогі-арганізатары павязалі 231 акцябронку – тым, хто вучобай, паводзінамі, удзелам у грамадскіх і іншых карысных справах даказаў ганаровае права звацца піянерам. Цяпер раённая арганізацыя БРПА налічвае 2088 хлопчыкаў і дзяўчынак, аб’яднаных у 15 дружын.
На заклік старшыні раённага савета БРПА Аксаны Субоцкай «Да спраў на карысць Радзімы, дабра і справядлівасці будзьце гатовы!» дружна прагучала шматгалосае «Заўжды гатовы!».
А потым злёт перамясціўся ў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе прайшла гульнёва-забаўляльная праграма. Яна была, як і ўвогуле піянерскае жыццё, цікавая і насычаная.
БРПА – паўнапраўная пераемніца савецкай піянерыі і сёння беражліва захоўвае традыцыі і прымнажае іх. Дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме – галоўная мэта самай юнай грамадскай арганізацыі нашай краіны.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on “У гальштуках. У мінулую суботу піянерамі сталі больш за 230 юных ляхавічан

  • 27/09/2018 в 12:56
    Permalink

    Когда вижу приём в пионеры, вспоминаю себя в детстве. Хотелось летать. Пионеры получили крещение дождём. Надо в плохую погоду всё таки проводить такие мероприятия в помещении. А так всё понравилось

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *