Рэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя «Папярэдзім інфаркт міякарда» прайшла ў Ляхавічах

Не сакрэт,  што большасць хворых трапляюць  на бальнічныя ложкі   з-за несвоечасовага звароту за меддапамогай. Адцягваем час наведвання доктара па прычыне занятасці, часта недаацэньваем цяжар свайго стану здароўя, не ведаем сімптомы, якія  могуць прывесці да бяды.

Рэспубліканская медыка-асветніцкая акцыя «Папярэдзім інфаркт міякарда» , якая прайшла ў мінулы чацвер у райцэнтры на базе Ляхавіцкай ЖКГ,  мела на сваёй мэце  матывацыю  насельніцтва да вядзення здаровага ладу жыцця, тлумачэння таго, што здароўе ў руках чалавека.  Менавіта ад нас саміх залежыць працягласць і якасць уласнага   жыцця і асэнсаванне важнасці своечасовага выяўлення і лячэння хвароб кровазвароту.

У дзень правядзення  акцыі  прыём у актавай зале камунгаса вялі тэрапеўты райпаліклінікі Алена Іванова і Святлана Грышкевіч.

– Выязная форма  абслугоўвання вельмі зручная для працуючага насельніцтва. Не трэба, як кажуць, хадзіць па крузе. У  іншы час  збіраўся б доўга ў паліклініку, а тут зрабіў кардыяграму і адразу атрымаў кансультацыю ў доктара, здаў аналіз крыві .Усё вельмі добра арганізавана, і хутка, –  заўважае ляхавічанін Іван Дзядзечка.

Ляхавічанка Ядвіга Юнік таксама, прачытаўшы пра рэспубліканскую акцыю ў Ляхавічах у раёнцы, таксама скарысталася магчымасцю праверыць стан свайго здароўя.Здала аналіз на цукар, атрымала карысныя парады ад медыкаў, якімі і буду кіравацца.

Да размовы далучаецца мясцовая жыхарка Вольга Плескацэвіч:

– Не першы раз выкарыстоўвую прапанову нашых медыкаў. У мінулы раз кансультавалася , калі яны падчас акцыі прымалі насельніцтва ў СШ №1. Жадаючых абследавацца  тады сабралося вельмі многа. А сёння без чаргі здала аналіз, памералі артэрыяльны ціск і задала хвалюючыя мяне пытанні тэрапеўту. Прыемна, што  прыём быў недалёка ад дома: для людзей ва ўзросце гэта вельмі важна.

Свае пытанні нашы землякі адрасавалі і ўрачу — анколагу Уладзіславу Цалевічу. Медсястра даўрачэбнага кабінета  Алена Казлова на месцы рабіла  кардыяграму сэрца.  У гэты ж дзень ў  перасоўнай  флюараграфічнай  ўстаноўцы, не звяртаючыся ў бальніцу,  можна было зрабіць флюараграфію.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *