Лёсам наканавана. Сакрэт шчаслівага сямейнага саюза ведае гэта пара, якая рыхтуецца адзначыць ізумруднае вяселле

Дзеці вайны – яна са Случчыны, ён тутэйшы, з Вялікай Лотвы – у жыцці ўсяго прывыклі дабівацца самі. Вераць у Бога і адзін у аднаго. Канстанцін Васільевіч Зелянеўскі не саромеецца слёз, калі ўспамінае пра сваіх родных: мама памерла, пры ягоным нараджэнні, праз два гады не стала бацькі. Косцю і старэйшага брата ў сваю сям’ю ўзяў дзядзька.
Не адну тысячу старонак за гады працы надрукавала Раіса Фёдараўна. Была машыністкай у розных службах, райвыканкаме. Яе першае працоўнае месца незвычайнае – Слуцкая фабрыка мастацкіх вырабаў, дзе спачатку ўручную, потым на машыне вышывала крыжыкам. Гэта любоў засталася на ўсё жыццё, і сёння кватэра Зелянеўскіх упрыгожана вышыванкамі. А праз некалькі тыдняў Раіса Фёдараўна і Канстанцін Васільевіч адзначаць прыгожы юбілей – 55 гадоў сямейнага жыцця.

– Усялякае бывала. Іншы раз і паспрачаемся па дро-бязях, але доўга не можам крыўдзіцца, – прызнаецца гаспадар.
– Мы заўсёды падтрымлі-ваем адзін аднаго. Кастусь можа і вячэру прыгатаваць, і ў кватэры прыбрацца. Калі займаліся агародам, разам сеялі, палолі і ўраджай убіралі. Я таксама многае магу: гайку якую падкруціць, нават дапамагала мужу раман-
таваць матацыкл, – дадае гаспадыня.
Агульнае захапленне Зеля-
неўскіх – кнігі. Нядаўна больш за 200 выданняў падарылі дзіцячай бібліятэцы. Чытаюць газеты і часопісы, сярод любі-мых – «Ляхавіцкі веснік» (сям’я даўні падпісчык раёнкі). А яшчэ яны бясконца могуць перагортваць чорна-белыя і каляровыя старонкі сямейнага альбома, у якім іх маладосць, работа, сталасць –
вялікае жыццё.
Дарэчы, адным з галоўных святаў у сям’і называюць Дзень пажарнай службы: 24 гады гаспадар працаваў інспектарам дзяржпажна-гляду. І сёлета ў ліпені на
прафесійнае свята Зелянеў-скія прыйшлі, як заўжды, разам.
Калі гучаць знаёмыя з мала-досці мелодыі, Зелянеўскія не могуць утрымацца, танцуюць вальс, кракавяк, польку – вачэй не адарваць!
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *