З удзячнасцю, павагай і цеплынёй звяртаемся да вас, дарагія ветэраны, пенсіянеры, усе землякі шаноўнага ўзросту!

У першы дзень кастрычніка, калі прырода шчодра дорыць людзям свае фарбы, радуе мяккімі промнямі сонца, у нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей – даніна павагі і любві тым, хто ствараў, абараняў нашу Айчыну, чыя самаадданая праца, мужнасць і цярпенне сталі асновай цяперашняга дабрабыту дзяржавы, хто перадае свой вопыт маладым і сам застаецца маладым душою.
Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення, вы цярпліва, з разуменнем вучыце годна жыць, працаваць, любіць сваю малую радзіму. Ваша актыўная грамадзянская і жыццёвая пазіцыя вартая і гонару, і пераймання.
Жадаем вам здароўя, бадзёрасці духу, цяпла і дабрабыту, мірнага неба над галавой. Няхай вашы сэрцы будуць заўсёды сагрэты любоўю, увагай і клопатам блізкіх вам людзей.

Раённы выканаўчы камітэт.                                                  Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *