У Ляхавіцкім раёне перавярнулася фура: вадзіцель жывы

Сёння, 29 верасня, прыкладна ў час ночы на 438-ым кіламетры (паварот на вёску Набярэжная) аўтадарогі Р-43 здарылася аварыя.

Вадзіцель фуры «MAN» рухаўся з боку Мілавід  у напрамку аг. Тальмінавічы, не справіўся з кіраваннем, знёс часткова агароджу маста  і  па ходу руху з’ехаў у кувет. У вынику ДТЗ вялікагруз перавярнуўся. Яго спрабуюе выцягнуць эвакуатар.

25-гадовы вадзіцель, жыхар Слуцка,  не пацярпеў, быў цвярозы.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Фота АДАІ Ляхавіцкага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *