Оперупаўнаважанае свята. 5 кастрычніка крымінальнаму вышуку спаўняецца сто гадоў. Вопыт ветэранаў гэтай службы запатрабаваны іх калегамі і сёння

Кожны дзень супрацоўнікаў крымінальнага вышуку Ляхавіцкага РАУС не падобны на папярэдні. Непрадказальнасць – гэта дакладна пра іх службу. Ніколі не ведаеш, што падрыхтавала чарговае дзяжурства. І статус самай рамантычнай прафесіі, які стварылі шматлікія кінастужкі і кніжныя сюжэты, ідзе ў разрэз са складанасцю, напружанасцю, небяспекай іх штодзённай рэальнай службы. Але пра фільмы, здаецца, міліцыянеры думаюць у самую апошнюю чаргу, задача – раскрыць злачынства, пацягнуць за тую нітачку, што прывядзе да адзіна правільнага адказу. І такіх нітачак проста безліч, у кожнай крымінальнай гісторыі свая.
Напярэдадні стагоддзя крымінальнага вышуку былыя аператыўнікі і сённяшнія супрацоўнікі гэтага аддзялення збіраюцца ў аддзеле міліцыі на традыцыйную сустрэчу. Ёсць што абмеркаваць, пра што пагаварыць, што ўзяць на аловак і іх маладым калегам.
Начальнік Ляхавіцкага РАУС Андрэй Студзянічнік (на здымку злева), які некалі сам узначальваў крымінальны вышук, заўсёды рады сустрэчы з ветэранамі-калегамі, на гэты раз – з Анатоліем Ушко і Генадзіем Савасцюком. Размова, канешне, пра юбіляра – пра крымінальны вышук. І віншаванні з нагоды ўсім тым, хто сёння нясе службу ў гэтым аддзяленні, і хто нёс яе раней.
Маргарыта КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *