НАШАЙ РАЁНЦЫ — 75. Гартаем рэдакцыйны альбом

24 кастрычніка 2018 года раёнка адзначыла  сваё 75-годдзе.

«Самай маладой удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны з Ляхавіцкага раёна сёння спаўняецца 70 гадоў. Яна нарадзілася вольнай, і фашысцкая акупацыя не здолела пазбавіць жыцця і свабоды слова газету Ляхавіцкага падпольнага райкама КПБ(б) “Совецкі патрыёт”. Месцам нараджэння стаў стары, дрымучы лес Машукоўскі – надзейны прытулак беларускіх партызан. Скупыя радкі энцыклапедычных выданняў канстатуюць: першы нумар выйшаў у свет 24 кастрычніка 1943 года. Сярод вайны, насуперак вайне палымяны змагар за Перамогу стаў той крыніцай праўдзівай інфармацыі і патрыятызму, якой так не ставала нашым людзям на акупіраванай тэрыторыі», — да 70-годдзя раёнкі пісала галоўны рэдактар раёнкі  Вольга БАРАДЗІНА   ў  матэрыяле  «Тэрыторыя любві, ці Раўнадушным уваход забараняецца«.

 

P.S. ПРАЙШЛО ПЯЦЬ ГАДОЎ, І МЫ ЗНОЎ ЛІСТАЕМ РЭДАКЦЫЙНЫ ФОТААЛЬБОМ — ГЭТЫЯ СОНЕЧНАЙ АФАРБОЎКІ ЧОРНА-БЕЛЫЯ ЗДЫМКІ…

Вікенцій Шталь і былыя партызаны ў Машукоўскім лесе

Першы нумар газеты “Савецкі патрыёт” выйшаў 24 кастрычніка 1943 г. як орган Ляхавіцкага РК КП(б)Б. Газета спачатку выдавалася як падпольнае выданне ў Машукоўскім лесе ў партызанскім атрадзе імя Сяргея Лазо. Як і многія ў той час перыядычныя выданні, газета выкарыстала лозунг: “Смерць нямецкім акупантам!” Побач змяшчаліся словы Сталіна: “Немцы вядуць цяпер вайну захватніцкую, несправядлівую, разлічаную на захоп чужой тэрыторыі і заваяванне чужых народаў. Таму ўсе сумленныя людзі павінны падняцца супраць нямецкіх захопнікаў, як супраць ворагаў.” Словы з Даклада на ўрачыстым пасяджэнні Маскоўскага Савета дэпутатаў працоўных з партыйнымі і грамадскімі арганізацыямі г. Масквы ад 6 лістапада 1941, прысвечанага 24-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

ПРАЦЯГ будзе.

Фота з архіва «ЛВ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *