Апошнія журавіны. Жыхар Ганцавіцкага раёна пайшоў за журавінамі на балота і не вярнуўся

Выкарыстана ілюстрацыя

У балоце на мяжы Ляхавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў знойдзена цела пенсіянера, які знаходзіўся ў вышуку. Смерць, хутчэй за ўсё, наступіла з-за ўкусу гадзюкі, паведамляе абласная газета “Заря”. Вядома, што 66-гадовы жыхар вёскі Раздзялавічы 26 верасня пайшоў за журавінамі на балота і не вярнуўся. Праз тры дні яго знайшла пошукавая група.
Верагодна, вясковец меў намер заначаваць у лесе, пра гэта сведчыла вымашчанае галлё дрэў.
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што на руцэ загінулага маецца след ад укусу змяі. Па словах родных, за тры дні да знікнення яго ўкусіла гадзюка, аднак за меддапамогай мужчына не звяртаўся і працягваў хадзіць па ягады.

Фота з сайта https://7dach.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *