Прафесія ў спадчыну

У школьных кабінетах Наталля Петухова – намеснік дырэктара Востраўскай СШ, Аляксей Пташук (дарэчы, выпускнік гэтай жа школы) – малады спецыяліст, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. А па-за межамі школы яны – мама  і сын. Шчыра прызнаюцца: і дома не забываюць, што цяпер яшчэ і калегі.

– Шмат абмяркоўваем, раімся, штосьці падказваю сыну, бывае, і сама вучуся ў яго новым метадам работы з дзецьмі, – расказвае Наталля Уладзіміраўна.

…Прафесія ў спадчыну – гэта пра іх. Бацька Наталлі Петуховай – Уладзімір Жыжа – выкладаў матэматыку і фізіку ў Альхоўскай школе. Дарэчы, жонка Аляксея – Ганна – таксама педагог.

Маргарыта КУХТА.

Фота аўтара.

Прафесія ў спадчыну: 1 комментарий

  • 05/10/2018 в 20:39
    Permalink

    Настаўніцкая праца — гэта пастаянная творчасць, велізарная душэўная шчодрасць, любоў да дзяцей і бязмежная адданасць сваёй справе. Колькі цярпення, такту і мужнасці патрабуецца чалавеку ў сучасным свеце для таго, каб выбраць гэтую прафесію, якую, на жаль, прэстыжнай і выскааплатнай не назавеш.
    Наталля Уладзіміраўна і Аляксей Сяргеевіч, няхай кожны поспех любога з вашых вучняў будзе гонарам для вас, хай кожны ўрок, дадзены вамі, дорыць дзецям не толькі веды і ўменне разважаць, але і веру ў добрае, надзею на лепшае, рознакаляровыя мары і сілу імкнення да іх. Заставайцеся мудрымі і добрымі, разумелымі і дасведчанымі, цікавымі і выдатнымі настаўнікамі, на жыццёвым шляху якіх гараць агні ўдачы, таленту і
    прафесійнага натхнення!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *