ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ СІСТЭМЫ АДУКАЦЫІ, ВЕТЭРАНЫ ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАЦЫ!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Кожны чалавек захоўвае ў сваім сэрцы светлае пачуццё ўдзячнасці да настаўніка, які расчыніў перад ім дзверы ў краіну ведаў, навучыў разважаць і прымаць рашэнні. Сваёй няспыннай працай, бязмежнай любоўю да дзяцей педагог закладвае аснову заўтрашняга дня краіны. Ва ўсім, чаго чалавеку ўдаецца дабіцца ў жыцці, ёсць заслуга настаўніка.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ў гэты святочны дзень – ветэранам педагагічнай працы, чый вопыт яшчэ доўгія гады будзе заставацца каштоўным і запатрабаваным.
Жадаем вам, дарагія педагогі, моцнага здароўя, аптымізму, новых прафесійных поспехаў і творчага натхнення.

Раённы выканаўчы камітэт.                               Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *