Анатомія канкурэнтаздольнасці. Спажывец выбірае прадукцыю, у якой сумяшчаюцца два складнікі канкурэнтаздольнасці: прымальная цана і належная якасць.  Што ў гэтым сэнсе прапануе ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт»?

Спажывец выбірае прадукцыю, у якой сумяшчаюцца два складнікі канкурэнтаздольнасці: прымальная цана і належная якасць.  Што ў гэтым сэнсе прапануе ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт»? Удзельнікі Дня якасці пабачылі на ўласныя вочы.

У праграме Дня якасці, які прайшоў у Ляхавічах і быў арганізаваны райвыканкамам сумесна з РУП «Баранавіцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі», значылася наведванне ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт». Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый падрабязна азнаёміліся з асаблівасцямі работы гэтага калектыву на сучасным еўрапейскім абсталяванні для вытворчасці каркасных дамоў,
з перадавым праграмным забеспячэннем, тэхналогіямі вытвор-часці і кантролю якасці. Пабывалі ў цэхах, пасля чаго абмяняліся сваімі думкамі і ідэямі за круглым
сталом, абмеркавалі вынікі выканання прадпрыемствамі Ляхавіцкага раёна мерапрыемстваў «Комплексу мер на 2016-2020 гады па стымуляванні ўкаранення ў эканоміку краіны перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю».
Дырэктар РУП «Баранавіцкі ЦСМС» Аляксандр Карповіч падкрэсліў, што ў сучасных умовах вытворцам неабходна працягваць замацоўваць свае пазіцыі на рынках за кошт росту канкурэнтаздольнасці тавараў.
Якасць і бяспека – ключ да поспеху ў дзейнасці любога прадпрыемства. Трэба прасоўваць беларускі тавар на рынак, таму клопат пра якасць і бяспеку – адна з неабходных умоў развіцця эканомікі. Дабіцца росту канкурэнтаздольнасці могуць дапамагчы інструменты тэхнічнага рэгулявання. Гэта прымяненне перадавых тэхналогій, укараненне перадавых методык і сучасных міжнародных сістэм кіравання якасцю, павышэнне эфектыўнасці сістэм менеджменту ў галіне якасці, павышэнне кампетэнтнасці інжынерна-тэхнічных кадраў, зніжэнне затрат на вытворчасць.
На пленарным пасяджэнні прынята рашэнне, у якім адзначаны не толькі станоўчыя вынікі, але і існуючыя недахопы. Кіраўнікам прадпрыемстваў прапанавана вызначыць меры па паляпшэнні работы ў даным накірунку, у прыватнасці, арганізаваць навучанне персаналу, укараняць перадавыя методыкі і тэхналогіі якасці, сертыфікаваць сістэмы
менеджменту, актывізаваць удзел у прэстыжных рэспубліканскіх і абласных конкурсах.
Людміла КІСЕЛЬ,
начальнік аддзела   Баранавіцкага ЦСМС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *