Па другі бок сцэны

У тэатральнай студыі ГДК Міхась Стрыжоў  і Арцём Бадак – галоўныя асобы.

Культурная сетка раёна ўяўляе сабой вялікую творчую сілу: 22 СДК, сельскія клубы і ГДК, яшчэ 5 маюць адметны статус – дамы народнай творчасці і рамёстваў, школа народнай творчасці. Дадайце 26 бібліятэк, 3 школы мастацтваў і кінавідэасетку. Вось гэта   творчы патэнцыял!
На Ляхавіччыне ў культурнай сферы працуе каля 250 чалавек. Яны арганізуюць наш вольны час і распрацоўваюць святочныя і не толькі сцэнарыі (напрыклад, за першае паўгоддзе культработнікі запрасілі землякоў амаль на тысячу сустрэч!), далучаюць да света кнігі і мастацтва, дапамагаюць развіваць здольнасці і таленты дзецям і дарослым.
У 211 клубных фарміраваннях займаюцца каля 1600 жыхароў раёна, прыкладна палова – падрастаючае пакаленне.
19 тутэйшых самадзейных калектываў маюць статус народных, узорных і заслужаных.

«Вінсакорд» нарадзіўся чатыры гады назад як квартэт, а цяпер «падрос» да арт-студыі

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *